падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт рок-музыкі з удзелам гурта "MAGNIFICENT MUTTLEY" (Польшча)

28 сакавiка 2015Музыка
Месца: Мінск, БАР "ДК", вул. Талбухіна, 4, трэці паверх

28 сакавіка ў Мінскім клубе "БАР ДК" адбудзецца рок-канцэрт з удзелам прадстаўнікоў польскай і беларускай альтэрнатыўнай сцэны:
- MAGNIFICENT MUTTLEY (Польшча)
- IN JOY (Беларусь)
- Kitchen Stuff Only (Беларусь)
 
 Пачатак у 18:00  
 
"MAGNIFICENT MUTTLEY"– варшаўскі гурт, у складзе якога:
Аляксандр АРЛОЎСКІ /Aleksander Orłowski/
Якуб ЮСІНСКІ /Jakub Jusiński/
Кшыштаф ПАЖАРОЎСКІ /Krzysztof Pożarowski/
 
"Magnificent Muttley" – пераможцы конкурсу маладых талентаў на фестывалі ў Яроціне (Jarocin), а таксама лаўрэаты прэміі "Border Breaker" Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве (2011) для гурта з найлепшымі шанцамі на замежную кар'еру. Дэбютны альбом калектыва “Magnificent Muttley” уваходзіў у склад найлепшых польскіх альбомаў 2012 г.
 
 
“Magnificent Muttley” выступалі ў самых знакавых клубах Польшчы і на самых буйных фестывалях. Гісторыя трох польскіх сабак (Muttley) пачалася ў сакавіку 2010 года. Поўныя запалу да музыкі, сябры вырашылі стварыць групу, якая дадала б новай якасці польскай альтэрнатыўнай музыцы. Не аглядаючыся на іншыя "модна апранутыя" гурты і ўсё "што няправільна", яны проста пачалі граць музыку. Сапраўдную, прасякнутую тэстастэронам музыку. Яна ўяўляе сабой сумесь цяжкіх рыфаў, гітарных сола і меладычнага вакалу, якія разам нагадваюць тое, што заўсёды было самым важным у рок-музыцы – прынцып "усё або нічога", запал і шмат шуму. Іх сцэнічную энергію, дапрацаваны матэрыял, а таксама любоў да імправізацыі ацэньваюць як аматары рока, так і прафесійныя крытыкі.
 
 
 
MAGNIFICENT MUTTLEY 
 
MAGNIFICENT MUTTLEY
 
MAGNIFICENT MUTTLEY
Бар «ДК», г. Мінск, Вуліца Талбухіна, 4, трэці паверх.
 
2015/03/28 (субота) 
 
 
Інфалінія: (029) 503-3-503