падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт "Па старонках музычнай спадчыны"

16 снежня 2013Музыка
Месца: Мінск, Канцэртная зала "Верхні горад"

2013 год - юбілейны для музычнай школы № 3 імя Фрыдэрыка Шапэна г. Мінска, год 60-годдзя з дня яе адкрыцця.
 
Завяршае юбілейны для школы год творчы вечар «Па старонках музычнай спадчыны».У праграме выступленняў зроблены акцэнт на выкананне твораў вялікага кампазітара і музыканта Фрыдэрыка Шапэна, чыё імя з 2009 года носіць школа. Выканаўцы - не толькі настаўнікі, але і навучэнцы старэйшых і малодшых класаў. Акрамя гэтага ў праграму таксама ўключаны творы іншых польскіх і беларускіх кампазітараў. Гартаючы старонкі музычнай спадчыны, слухачам прапанаваны творы розных жанраў і напрамкаў, уключаючы сучасныя сачыненні. Пералажэнні асобных твораў зроблены настаўнікамі школы.
 
Фота - з архіва школы № 3 імя Ф. Шапэна г. Мінска
 
Фота - з архіва школы № 3 імя Ф. Шапэна г. Мінска
 
Фае музычнай школы № 3 імя Ф. Шапэна г. Мінска