падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт "Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага" з удзелам гурта VOLOSI (Польшча)

24 ліпеня 2013Музыка
Месца: Мінск, Нацыянальны матацкі музей (унутраны дворык)

24 ліпеня з 18.00 да 23.00 ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага мастацкага музея РБ (вул. Леніна, 20) адбудзецца вялікі канцэрт «Дзень культуры народаў Вялікага Княства Літоўскага» у рамках выставы «Партрэты уладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
 
Аб’яднаюцца чатыры краіны, чатыры культуры, чатыры мовы, чатыры гісторыі. Народы Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы звязвае агульная гісторыя – гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. У сучасным свеце важна захоўваць агульныя культурныя традыцыі і сувязі гэтых краін.
 
На мерапрыемстве можна будзе адчуць атмасферу той эпохі і пазнаёміцца з сучаснай музычнай культурай краін Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.
 
У дворыку музея Вас чакае Вялікі канцэрт з выступленнем гуртоў:
«ПАЛАЦ» (Беларусь) пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”
«ГЫЧ Аркестр» (Украіна)
«VOŁOSI» (Польшча) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску; 
«Aiste Smilgeviciute & SKYLE» (Літва) пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
 
 
А таксама традыцыйныя рамесныя майстэрні ад Цэнтра народных рамёстваў «Скарбніца»; выстава касцюма, даспехаў і зброі (XIII–XVI стст., рэканструкцыя) ад Маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Жывая гісторыя»; вясёлыя танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад Арт-кафэ.
 
Промавідэа мерапрыемства: http://youtu.be/4JYuScGk4zQ
 
Інфармацыя пра ўдзельнікаў:
Гурт «ПАЛАЦ» (Беларусь) www.palac.org
Гурт “Палац” – адна з самых папулярных і запатрабаваных груп у Беларусі. Група з’яўляецца родапачынальніцай стылю фолк-мадэрн. У аранжыроўках яны выкарыстоўваюць традыцыйныя аўтэнтычныя беларускія інструменты.
 
Гурт «ГЫЧ Аркестр» (Украіна)
«ГЫЧ Аркестр» на дадзены момант з’яўляецца адным з самых запатрабаваных фестывальных калектываў. У сваёй музыцы яны спалучаюць этнічныя мелодыі Заходняй Украіны з элементамі мадэрну і джаза.
 
Гурт «VOŁOSI» (Польшча) www.volosiband.com
Майстэрства вышэйшага ўзроўню спалучаецца ў іх з натуральнасцю, а энергія – з класічнай вытанчанасцю. За два гады струнны квінтэт Volosi паспеў заваяваць Германію, Грузію, адзначыцца на самых маштабных пляцоўках Польшчы.
 
 
 
Гурт «Aiste Smilgeviciutes & SKYLE» (Літва) www.skyle.lt
 У творчым багажы групы ўжо больш за дваццаць альбомаў, сярод якіх і музыка для спектакляў. У гэтым годзе калектыў атрымаў прэмію Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі за ўклад у культуру. У сваёй музыцы злучаюць розныя стылі ад фолка да арт-рока і выкарыстоўваюць як класічныя інструменты (віяланчэль, скрыпка, акардэон), так і старажытны літоўскі інструмент канклес.
 
Цэнтр народных рамёстваў «Скарбніца» www.skarbnica.by
«Скарбніца» – навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў больш за 30 гадоў робіць вырабы, якія з’яўляюцца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Жывая гісторыя» www.livinghistory.by
Арганізатары аднаго з найбуйнейшых фестываляў Беларусі «Спадчына стагоддзяў», міжнароднага турніру «Кубак выкліку».
Білеты можна набыць у касе музея (Леніна, 20) Колькасць білетаў абмежавана! Кантакты: (017) 327 71 63