падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт
“ДА 200-ГОДДЗЯ ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА”
у межах
КАНЦЭРТНАГА ТУРА ШАПЭН-2010

30 кастрычнiка 2010Музыка


СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ
Галоўны дырыжор - Аляксандр Сасноўскі
 
Дырыжор – РАМАН РЭВАКОВІЧ

Саліст – ЯН КШЫШТАФ БРОЯ (фартэпіяна).
 
У праграме:
I аддзяленне.
Ф. Шапэн. 24 прэлюдыі, оп. 28
 
 II аддзяленне.
Ф. Шапэн. Канцэрт № 1 мі мінор для фартэпіяна з аркестрам, оп.11
 
Ян Кшыштаф БРОЯ нарадзіўся ў 1972 г. у Варшаве.
Вучыўся ў Франкфурце-на-Майне, Гановеры і Варшаўскай акадэміі музыкі, якую скончыў з выдатнай адзнакай у1998 г. Свае уменні ўдасканальваў пад кіраўніцтвам Яна Эйкера, Вольфганга Хеса, Карла-Хайнца Кемерлінга (фартэпіяна), Шаболца Эштэні (імправізацыя) і Крысціны Баруцінскай (камерная музыка).
 
Пераможца і лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў. У 1999 г. атрымаў І узнагароду на Міжнародным конкурсе імя М.К. Чурлёніса ў Вільнюсе, у 2002 г. стаў лаўрэатам Міжнароднага конкурсу імя С.Рахманінава ў Пасадэне (ЗША). Атрымаў таксама ўзнагароды міжнародных конкурсаў у Ханау (1989), у Браўншвейгу (1991) і Бухарэсце (1995). Уладальнік трох пазаконкурсных узнагарод на XIII Міжнародным піяністычным конкурсе імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Выступае ў шматлікіх краінах свету. Запісвае музыку для радыё і тэлебачання Польшчы, Іспаніі, Германіі, Францыі, Японіі, ЗША і Расіі.
 
Працаваў музычным кансультантам у час здымак оскараноснага фільма Р. Паланскага «Піяніст», прымаў удзел у запісе саўндтрэка да фільма Анджэя Вайды «Татарак». Пасля ашаламляльнага поспеху ў 1999г. На конкурсе ў Вільнюсе літоўская прэса назвала яго „пиянистам XXI стагоддзя”, а член журы конкурсу, піяніст сусветнай славы, Мікалай Пятроў запрасіў яго на выступленні ў Маскву, якія распачаліся выдатным дэбютам. Пазней музыкант удзельнічае ў Міжнародным фестывалі “Крэмль музычны”, у канцэрце ў Вялікай канцэртнай зале імя кансерваторыі імя П. Чайкоўскага ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам К. Паыты і іншых канцэртах. На працягу наступнах гадоў Яна Кшыштафа Брою з аднолькава вялікім энтузіазмам запрашаюць у самыя вялікія канцэртныя залы Еўропы, ЗША і краін Паўнёвай Амерыкі.
 
 Часопіс «Ruch Muzyczny” пасля сольнага канцэрта Я.К. Броі ў 2003 г. у зале Варшаўскай нацыянальнай філармоніі, параўнаў піяніста са славутымі майстрамі мінулага стагоддзя, назваўшы «адным з выдатнейшых польскіх музыкантаў». У 2010 г. запіс IV канцэртнай сімфоніі К. Шыманоўскага з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве пад кіраўніцтвам А. Віта для фірмы NAXOS атрымаў намінацыю на прэмію амерыканскай Фанаграфічнай Акадэміі «Grammy 2010».

Месца: г. Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, вул. Леніна 21

Каментарыi да падзеi (5):

Karcy,14:1322.01.2012

PfCjKIEWenYC

God, I feel like I slohud be takin notes! Great work
kblnzzoyza,11:2423.01.2012

AmPmIgoifWO

S3VLHB <a href="http://ifhwbmxfwphw.com/">ifhwbmxfwphw</a>
xpnwyhhue,16:1624.01.2012

qICUZajQ

McDTU4 , [url=http://rzmcnqjpvobx.com/]rzmcnqjpvobx[/url], [link=http://giaouhxpyasn.com/]giaouhxpyasn[/link], http://yftcaxumzhiu.com/
orfdfp,13:5825.01.2012

EngbawSMrMxCQvTjSJh

OkmyIG <a href="http://cfwedyhbzcgr.com/">cfwedyhbzcgr</a>
iiexodfdsv,17:1526.01.2012

DgOLhjbtX

Qoyj7t , [url=http://gxozvomnpkue.com/]gxozvomnpkue[/url], [link=http://kbnlsfwokdey.com/]kbnlsfwokdey[/link], http://bqlhxdicbjno.com/

Пакiнуць свой каментарый:

Iмя *:
Эл. пошта:
Тэма:

Тэкст каментарыя *:

Увядзіце тэкст, што выяўлены на малюнку *:
Абавязковыя для
запаўнення палі пазначаны *