падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт арганнай музыкі ў выкананні МАРЭКА СТЭФАНЬСКАГА (Польшча)

9 снежня 2013Музыка
Месца: Мінск, Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

Марэк Стэфаньскі – вядомы польскі арганіст, пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў арганнай музыкі, у тым ліку - лаўрэат І узнагароды ў рамках European Forum d’Art Sacre. З 1996 па 2007 гг. займаў пасаду арганіста Кракаўскага Марыяцкага Касцёла, з якім працягвае супрацоўнічаць і ў цяперашні час. Выступаў з канцэртамі ў большасці краін Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Ізраілі і Расіі. З’яўляецца заснавальнікам і мастацкім дырэктарам Музычнага фестывалю “Вечары арганнай і камернай музыкі ў Касцёлах Жэшава”, а таксама “Арганных канцэртаў у Яраслаўскім абацтве”.
У канцэрце можна пачуць старадаўнюю польскую музыку І.-С. Баха, І.-К.Баха, Л.Маршана, І. Крэбс, Й.Райнбергер, М.Суржыньскі.
Марэк Стэфанскі. Фота з архіву М. Стэфанскага