падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Канцэрт арганнай музыкі у рамках XVIIІ Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі”

8 снежня 2013Музыка
Месца: Полацк, Канцэртная зала Свята-Сафійскага кафедральнага сабора ў Полацку, вул. Замкавая, 1

Канцэрт арганнай музыкі ў выкананні МАРЭКА СТЭФАНЬСКАГА (Польшча) у рамках XVIIІ Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі”
 
Марэк Стэфаньскі – вядомы польскі арганіст, пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў арганнай музыкі, у тым ліку - лаўрэат І узнагароды ў рамках European Forum d’Art Sacre. З 1996 па 2007 гг. займаў пасаду арганіста Кракаўскага Марыяцкага Касцёла, з якім працягвае супрацоўнічаць і ў цяперашні час. Выступаў з канцэртамі ў большасці краін Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Ізраілі і Расіі. З’яўляецца заснавальнікам і мастацкім дырэктарам Музычнага фестывалю “Вечары арганнай і камернай музыкі ў Касцёлах Жэшава”, а таксама “Арганных канцэртаў у Яраслаўскім абацтве”.
 
У канцэрце можна пачуць старадаўнюю польскую музыку, І.С.Баха, І.Л. Крэбса, М. Сужыньскага, Г.А. Меркеля.
 
Марэк Стэфанскі. Фота з архіву М. Стэфанскага