падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“КАМЯНІ ЗАБЫЦЦЯ”

3 лiстапада 2013Музыка
Месца: Мінск, Малая зала імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі

Праект дадаткова фінансаваны Горадам Варшава
"Дафінансавана са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча”
 
Музыка часта з’ўляецца натхненнем для стварэння мастацкіх твораў. Цяпер мы маем адваротную сітуацыю. Цыкл фотаздымкаў з'яўляецца падставай для стварэння музычнага твора. Гэтыя фотаздымкі ўспрымаюцца музыкантамі як сучасная музычная партытура...” Рышард Латэцкі

“КАМЯНІ ЗАБЫЦЦЯ”

Марыюш Відэрыньскі - фатаграфія
Ежы Карновіч - фартэпіяна

Салісты ансамбля салістаў “Класік-Авангард” (мастацкі кіраўнік і дырыжор – У. Байдаў)

Ілона Лесь - віяланчэль,
Сяргей Махаў - флейта,
Вераніка Прадзед – цымбалы.

"Падставай праекту стала падарожжа па “ўсходнім муры" краіны [Польшчы, перакл.]) а менавіта па ўсходняй частцы Расточча. Падчас гэтай і наступных паездак я сустрэў у растачанскіх лясах забытыя, зарослыя кустамі і дрэвамі старыя грэка-каталіцкія могілкі з прыгожымі брусненсікімі крыжамі і скульптурамі (каменеапрацоўчы асяродак у Старым Брусне славіўся па ўсёй паўднёвай Польшчы). Праз гады гэтыя ананімныя могільнікавыя сімвалы, якія жывуць сваім уласным жыццём, сталі яшчэ адной вобласцю маіх інтарэсаў. Першыя з іх былі ўсходняга абраду, пазней – габрэйскія, каталіцкія, мусульманскія, пратэстанцкія. Незалежна ад веравызнання і культуры, незалежна ад таго, каго яны увекавечылі, надыходзіць час, калі яны выклікаюць успаміны, натхняюць, вызваляюць фантазіі." 

Марыюш Відэрынскі

 
 
Заданне, якое ставяць перад запрошанымі музыкантамі аўтары серыі канцэртаў-выставак “Фатаграфічныя партытуры” Рышард Латэцкі і Марыюш Відэрыньскі, - гэта пошук сувязі паміж вобразам і гукам, а дакладней паміж фатаграфіяй і сучаснай музыкай; творчае спатканне фатографаў і музыкантаў з асяроддзя сучаснай музыкі. Падчас канцэрта экспануюцца святлом адпаведныя для дадзенай часткі твора фатаграфіі - партытуры. Публіка разам з музыкантамі адкрывае “абыгрываныя” ў дадзены момант фатаграфіі. Перад і падчас канцэрта ў зале пануе глыбокі паўзмрок. Толькі падчас канцэрта асвятляецца яркім святлом адна з фатаграфій, якая выкарыстоўваецца ў гэты момант як партытура. Гэта адзіны падсвечаны элемент (выканаўцы застаюцца ў цені). Музыканты, запрошаныя да ўдзелу ў праекце, – вядучыя польскія кампазітары і выканаўцы сучаснай музыкі. У асноўным гэта музыканты, якія ствараюць музыку ўжывую, ці, інакш кажучы, імправізуюць. Кожны з канцэртаў-выставак – гэта прэм’ера, таму што сутнасць “Фатаграфічных партытур” – стварэнне новых музычных форм , натхнёных фатаграфіяй.
 
Выканаўчы прадзюсер праекта: Анна Рушкоўска
 
Марыюш Відэрыньскі (MARIUSZ Wideryński) - фатограф, аніматар, выкладчык і тэарэтык фатаграфіі. Атрымаў адукацыю геолага, але яго жыццёвым хоббі і прафесіяй стала фатаграфія. М. Відэрыньскі з’яўляецца доктарам кінамастацтва на факультэце кіно і тэлебачання ў Нацыянальнай кінашколе імя Л. Шылера ў Лодзі, член Таварыства аўтараў “ZaiKS” і Саюза польскіх фотамастакоў, у якім з 2005 па 2011 г. ён займаў пасаду старшыні. Ініцыятар і куратар больш за 90 выставак фатаграфіі ў сябе дома і за мяжой. Арганізатар міжнародных фатаграфічных пленэраў і майстар-класаў. М. Відэрыньскі быў членам журы і рэцэнзентам шматлікіх міжнародных і нацыянальных конкурсаў фатаграфіі. Сааўтар наватарскага цыкла канцэртаў сучаснай музыкі “Фатаграфічныя партытуры”. На творчым шляху М. Відэрыньскага амаль 30 альбомных аўтарскіх публікацый. Абшарам творчага натхнення для мастака з’яўляецца чалавек, ці хутчэй адносіны паміж рэальнасцю і хуткаплыннасцю. Яго працы былі паказаны на шматлікіх індывідуальных і калектыўных выставах у Польшчы і за мяжой. Мастак таксама займаецца прыкладной фатаграфіяй і графікай. Творчую працу М. Відэрыньскі спалучае з дыдактычнай. Ён з'яўляецца дацэнтам кафедры фатаграфіі Факультэта мастацтва медыяў і сцэнаграфіі Акадэміі мастацтваў у Варшаве, а таксама выкладчыкам фатаграфіі Варшаўскай кінашколы. www.widerynski.com
 
Ежы Карновіч (нар. у 1959 г.)- кампазітар, піяніст і імправізатар. Адукацыю атрымаў ў Акадэміі музыкі ў Варшаве (кампазіцыя ў Тадэвуш Бэрда і Марыяна Баркоўскага) і ў Каралеўскай кансерваторыі ў Гаазе (кампазіцыя ў Луі Андрысена). Ён пісаў песні па замове Радыё BBC, Польскага радыё, хору BBC Singers, фестывалю "Варшаўская восень", аркестра De Ereprijs, квартэта Joachim і Пражскай філармоніі. Яго творы знаходзяцца ў рэпертуарах Эльжбеты Хайнацкай (Узнагарода “Арфей” на фестывалі "Варшаўская восень" за твор "Форма стыхій"), Ежы Максімюка, Стэфана Клебуры, Сымона Джолі, Кшыштофа Банкоўскага, Аляксандры Кшаноўскай, Аркестра Новай Музыкі, аркестраў Leopoldinum i Vratislavia, а таксама хору Schola Cantorum Gedanensis. Сярод фэстываляў, на якіх былі прадстаўлены творы кампазітара – Варшаўская Восень, Сусветныя Дні Музыкі, Фестываль Радыё BBC, а таксама фестывалі ў Мідэльбургу, Чэлтнем, Парыжы, Ліле і Нью-Ёрку. Заснавальнік калектыва “Балотныя кавалеры”, які аб’ядноўвае імправізуючых кампазітараў, а таксама альтэрнатыўных і джазавых музыкантаў. Займаецца папулярызацыяй сучаснай музыкі і мастацкім праграміраваннем. Адзін з арганізатараў фестывалю "Дарога" ў Гданьску, ініцыятар люблінскага фестывалю "Акорды", серыі канцэртаў пад назвай "Пакаленні" на польскім радыё, мастацкі кіраўнік фестывалю KODY ў Любліне, стваральнік праекта "Акадэмія Гука" – серыі адукацыйных канцэртаў сучаснай музыкі ў варшаўскіх школах і “Агульнапольскага скупу новых і ужываных гукаў” – музычных дзеянняў, адкрытых для ўсіх энтузіястаў новых гукаў. Ежы Карновіч – Старшыня Саюза польскіх кампазітараў і намеснік старшыні Праграмнага Савета Інстытута музыкі і танца ў Польшчы.