падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Камерны канцэрт у выкананні Іаланты ПШЧУЛКОЎСКАЙ-ПАЎЛІК і Караля КАЗЛОЎСКАГА

20 чэрвеня 2013Музыка
Месца: Мінск, Малая зала імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, пр. Незалежнасці, 50

Камерны канцэрт у выкананні Іаланты ПШЧУЛКОЎСКАЙ-ПАЎЛІК (фартэпіяна) і Караля КАЗЛОЎСКАГА (тэнар).

Вакальны цыкл Франца Шуберта “ПРЫГОЖАЯ МЛЫНАРКА”

У ліпені 2012 г. выдавецтвам DUX у Польшчы быў выдадзены новы альбом камернай музыкі – цыкл песень Франца Шуберта “Прыгожая млынарка” /Die schöne Müllerin/ на словы Вільгельма Мюлера ў выкананні Іаланты Пшчулкоўскай-Паўлік і Караля Казлоўскага, які быў прызнаны вакальным альбомам 2012 года і намінаваны да ўзнагароды “Фрыдэрык-2013” у катэгорыі “альбом года - камерная музыка”. У праграме канцэрта - рамантычныя песні з цыкла “Прыгожая млынарка”, створанага Ф. Шубертам у 1823, у інтэрпрэтацыі польскіх выканаўцаў.
 

Тэнар Караль Казлоўскі і вядомая піяністка Іаланта Паўлік у рамках канструкцыі з дваццаці твораў, кожную песню разглядаюць як аповед пра падзеі, эмоцыі і настроі. Падкрэсліваюць самыя дробныя дэталі, выяўляюць нюансы дынамікі і тэмпу. Прадуманая канцэпцыя інтэрпрэтацыі і цудоўная тэхніка дазваляе спяваку забаўляцца доўгімі, гнуткімі фразамі, фарміруючы колер кожнага слова (...). Разам з піяністкай яны складаюць адзін арганізм - творчы і гарманічны… (Ханна Мілеўска, часопіс „Hi-Fi i Muzyka”)