«Фрыдэрык Шапэн і шляхі развіцця еўрапейскага рамантызму»
17 - 19 лiстапада 2010Музыка
Міжнародная навуковая канферэнцыя з удзелам вядомых даследчыкаў, музыказнаўцаў, навукоўцаў і выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Арменіі, Ізраіля. Мэта канферэнцыі – абмеркаванне сучасных навуковых падыходаў да вывучэння спадчыны класіка польскай музычнай культуры, аналіз творчасці кампазітараў розных нацыянальных школ у кантэксце музычных традыцый еўрапейскага рамантызму.
З польскага боку у канферэнцыі прынялі ўдзел:
З польскага боку у канферэнцыі прынялі ўдзел:
Мечыслава Дэмска-Трэмбач , загадчык кафедры гуманітарных навук, дырэктар Інстытута музычных навук Універсітэта музыкі імя Ф. Шапэна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (Польшча)
тэма: "Феномен рытму Шапэна"
Мечыслаў Камінек , дырэктар Польскага цэнтра музычнай інфармацыі, гене-ральны сакратар Польскага саюза кампазітараў (Польшча)
тэма: "Шапэн і музыка сучасных польскіх кампазітараў"
Катажына Шыманьска-Стулка , ад’юнкт Універсітэта музыкі імя Ф. Шапэна, кандыдат мастацтвазнаўства (Польшча)
тэма: "Шапэнаўскія espaces imaginaires — некаторыя погляды на праблематыку музычнай прасторы ў творчасці Фрыдэрыка Шапэна"
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, вул. Інтэрнацыянальная, 30



