падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ДУДАРСКІ ФЭСТ 2015

30 мая 2015Музыка
Месца: Музейны комплекс

30 траўня ў Музейным комплексе "Дудуткі" адбудзецца чарговы "Дударскі фэст 2015"! Вялікі ОПЭН-ЭЙР з удзелам польскага гурта "КАПЭЛА ВЯЛІКАПОЛЬСКІХ ДУДАРОЎ" /KAPELA DUDZIARZY WIELKAPOLSKICH" майстра Рамуальда Ендрашака, а таксама гуртоў: Lity Taler, Стары Ольса, Pawa, Litvintroll. У рамкаха фестываля адбудзецца канферэнцыя "Захаванне дударскай традыцыі Прыбалтыйскага рэгіёну Еўропы", у межах якой будуць разгледжаны тэмы: "Новыя знаходкі дударскай тэматыкі ў літаратурных і іканаграфічных крыніцах"; "Канструкцыя традыцыйных беларускіх і літоўскіх дудаў"; "Рэстаўрацыя традыцыйнага строю і выканальніцкай манеры Беларусі". У канферэнцыі прыме ўдзел куратар Познаньскага Музея старадаўніх інструментаў  Сп. Януш Яскульскі. Плануецца таксама ўдзел выбітных беларускіх дудароў: Тодара Кашкурэвіча, Алеся Лося, Зміцеря Сасноўскага, Яўгеня Барышнікава, Дзяніся Сухога, Сяржука Чубрыка, Алеся Сурба, Юрася Панкевіча і інш.
 
Гасцей фэста чакае добрая музыка і пазітыўны настрой, а таксама шмат цікавых мерапрыемстваў з удзелам рамеснікаў, рыцараў, танцораў і забаўляльнікаў!
Запрашаем!