падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

DOMINIK WANIA TRIO
/Трыа Дамініка Вані/

16 верасня 2015Музыка
Месца: Мінск, Малая зала імя Р. Шырмы

"Джазавыя вечары ў Филармоніі"
 
DOMINIK WANIA TRIO
Т р ы а  Д а м і н і к а  В а н і
 
з праграмай RAVEL
 
Дамінік ВАНЯ /Dominik Wania/ – фартэпіяна
Максіміліян МУХА /Maksymilian Mucha/ – кантрабас
Давід ФАРТУНА /Dawid Fortuna/ – ударныя
 
 
Першы аўтарскі альбом пад назвай „Ravel” польскага джазавага піяніста Дамініка Вані быў прызнаны Альбомам Года 2014 самай прэстыжнай польскай музычнай прэміі “FRYDERYK”.
 
 
 
“Музыка на аснове цыкла Марыса Равеля “Адлюстраванні” (”Miroirs) – гэта ідэальны матэрыял для выбітных піяністаў і джазмэнаў, якія шукаюць натхнення ў класічнай музыцы. Музыканты свабодна падышлі да арыгінальнай кампазіцыі. Пакінулі структуру пяці частак, якія маюць розны настрой. Слухаеш іх, як быццам бы гэта сучасны шэдэўр амбіцыёзнага джазмэна з класічнай адукацыяй, вялікай эрудыцыяй і неабмежаванай фантазіі. Я захапляюся піяністыкай Дамініка: збалансаванай, узнёслай, але момантамі віртуозна шалёнай, якая заахвочвае да мыслення і канцэнтрацыі на яго фартэпіяне". [Марэк Душа].
 
Дамінік ВАНЯ /Dominik WANIA/
Нарадзіўся ў 1981 г. у г. Санок (Польшча). У 2005 г. з выдатнай адзнакай скончыў Акадэмію музыкі ў Кракаве па класе фартэпіяна праф. Анджэя Пікуля. У 2006-2008 гг. у рамках прэзідэнцкай адукацыйнай праграмы вучыўся на факультэце джаза Новай Ангельскай Кансерваторыі Музыкі ў Бостане (ЗША). Супрацоўнічаў і выступаў з вядомымі джазавымі музыкантамі, такімі як Томаш Станька, Пётр Барон, Яцэк Кохан, Лешэк Можджэр, Мацей Сікала, Адам Пероньчык, Пётр Вайтасік, Януш Муняк, Збігнеў Намыслоўскі, Браніслаў Суханэк, Дэвід Лібман, Джордж Гажон, Эдзі Хэндэрсон, Гары Томас, Андэрс Жормін, Нгуен Лі, Мэрылін Мазур, Эрык Марыенталь.
Удзельнічае ў праектах з джазмэнамі маладога пакалення: Maciej Obara International Quartet, Noise Trio, New Bone. У творчай спадчыне музыканта – запісы для радыё і тэлебачання, а таксама выпуск альбомаў, удзел у шматлікіх фестывалях класічнай і джазавай музыкі, узнагароды джазавых конкурсаў, сярод якіх індывідуальныя прэміі ў фінале VII Агульнапольскага конкурсу джазавых стандартаў у г. Седльцэ (2003), а таксама ў 41-ым фестывалі «Джаз над Одэрам» ва Ўроцлаве (2005), I месца на Конкурсе джазавых піяністаў у Варшаве (2005). Д. Ваня канцэртаваў у многіх краінах Еўропы, Азіі і ЗША. Акрамя актыўнай канцэртнай дзейнасці, Дамінік Ваня займаецца выкладчыцкай дзейнасцю ў Інстытуце Джаза Акадэміі музыкі ў Катавіцах, а таксама з’яўляецца дацэнтам на кафедры Сучаснай музыкі, джаза і ўдарных у Кракаўскай акадэміі музыкі.
 
У чэрвені 2013 г. у выдавецтве FORTUNE® выйшаў першы аўтарскі альбом Дамініка Вані “Равэль” – джазавыя імправізыцыі да аднаго з выдатнейшых фартэпіянных твораў Марыса Равэля “Адлюстраванні” /”Miroirs”. У красавіку 2014 г. Дамінік Ваня атрымаў узнагароду польскага тэлебачання TVP “Культура” – "Гарантыя культуры 2014", а таксама дзве ўзнагароды польскай музычнай прэміі “FRYDERYK” – у катэгорыях “Джазавы альбом Года 2014” і “Дэбют года 2014”.