«...CLASSIK-JAZZ... Стары Новы Год»
13 студзеня 2010Музыка

Святочныя класічныя канцэрты пад Новы год не так даўно сталі добрай традыцыяй для тых, хто дазваляе зімовым вечарам быць рамантычнымі і непаўторнымі. Яны для тых, хто не баіцца пачуццёвай узрушанасці і эмацыянальнай адкрытасці. Музыка Вівальдзі, Гершвіна, П’яцолы, іх гарачая неўтаймаванасць і непакорлівасць здольны стварыць святочную атмасферу і падоўжыць зімовае свята сваімі незабыўнымі allegro, блюзам, танга..
13 студзеня 2010 года, як раз пад самы Стары Новы год на Малой сцэне імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі сыйдуцца разам тры тэмпераменты, тры стылі і тры эпохі.
Выканаўцы – ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі і беларускі фартэпіянны дуэт – Наталля Котава і Валерый Баравікоў.

Месца: Мінск, Малая сцэна імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі