падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Барочны ансамбль "CAPELLA CRACOVIENSIS"

18 верасня 2012Музыка
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія

 
Capella Cracoviensis – інстытуцыя культуры города Кракава, сучасны аркестр і харальны ансамбль. Асноўная мэта – выкананне даўней музыкі згодна з правіламі эпохі. Для города, які застаецца самым важным у Польшчы гістарычным культурным цэнтрам, Capella Cracoviensis – гэта адзін з элементаў ідэнтыфікацыі, якія служаць вяртанню да жыцця твораў залатой эпохі польскай культуры і самых цэнных кампазіцый гістарычнага міжнародага рэпэртуару: ад рэнэсанснай паліфаніі да рамантычнай сымфоніі. Візітная картка ансамбля – выкананне араторый і опер Гендэля і прэзэнтацыя найвыбітнейшых твораў польскага барока ў уласцівым ім кантэксце. Capella Cracoviensis таксама даследуе камерны рэпэртуар і выконвае сцэнічныя оперныя творы (Моцарт, Глюк).
 
Ансамбль развіваецца дынамічна і складаецца з найлепшых польскіх музык, якія займаюцца даўняй музыкай, і выбітных гасцей-іншаземцаў: канцэртмейстары-рэзідэнты Альберто Стеванін (Мілан) і Мартына Пастушка (Катавіцы), канцэртмейстар-госць Алессандра Мочча (лідэр Orchestre des Champs-Elysées Філіпа Герэвеге), кларнэтыст Эрык Гопрых і яго ансамбль гістарычных духавых інструментаў Nachtmusique (секцыя духавых інструментаў Аркестру XVIII стагоддзя Франса Бруггена), габаіст Альфрэда Бернардзіні і члены яго ансамбля Зефіра. З Capella Cracoviensis супрацуюць Fretwork, Oltremontano, Les Sacqueboutiers de Toulouse, Musica Fiata і дырыжоры: Эндру Паррот, Андрэас Сперынг, Ральф Сахачэўскі, Поль Гудвін, Фабіа Баніццоні, Поль МакКрыш, Алессандра дэ Маркі, Конрад Йунгханель. Capella Cracoviensis арганізоўвае шэраг канцэртаў як у Кракаве, так і ў цікавых месцах малапольскага ваяводства, таксама ініцыюе эксперыментальныя міждысцыплінарныя праэкты, спалучаючы музыку з тэатрам.
 
Ян Томаш Адамус – вучыўся ў кракаўскай Музычнай Акадэміііў Sweelinck Conservatorium у Амстэрдаме. Выступае з сольныміарганнымііз камернымі канцэртамі як у Польшчы, так і за мяжой. Яго часта запрашаюць дырыжаваць падчас выканання вакальна-інструментальнай музыкі розных эпох на фестывалях. Упершыню выканаў шмат важных твораў на гістарычных інструментах у Польшчы (Пасія св. Матвея, Меса Каранацыйная, оперы Грізэльда Вівальдзі i Радэлінда Гендэля, Вяселле Фігаро Моцарта і ін.). У 2003-2008 гадах быў мастацкім кіраўніком вроцлаўскага фестывалю даўняй музыкі Forum Musicum. Цягам 2005-2008 гадоў–кансультант Міжнароднага Фестывалю Wratislavia Cantans. З 2000 года –мастацкі дырэктар Міжнароднага Бахаўскага Фестывалю ў Свідніцы. Акрамя гэтага, з лістапада 2008 - галоўны і мастацкі дырэктар Capella Cracoviensis. Яго лічаць адной з найбольш дыскусійных фігур сучаснай музычнай сцэны.
 
У праграме:
Гжэгаж Гэрвазы Гарчыцкі. Ave Maris Stella
Марцін Мільчэўскі. Deus in nomine tuo
Марцін Мільчэўскі. Canzona prima á 3
Бартламей Пэнкель Dulcis amor Jesu SSATB
Марцін Мільчэўскі. Canzona terza á 3
Марцін Мільчэўскі. Vesperae Dominicales
Гжэгаж Гэрвазы Гарчыцкі. Tota pulchra es Maria
 
 
У складзе:
Іаланта Кавальска, Магдалена Лукаўска /сапрана/
Лукаш Дулевіч, Хэлена Пачыкоўска /альт/
Караль Куш, Шчэпан Касёр /тэнар/
Себасцьян Шумскі, Яцэк Азімкоўскі /бас/
 
Мартына Пастушка, Адам Пастушка /скрыпка/
Караліна Марцінкоўска /дульцыян/
 
Мастацкі кіраўнік
Ян Томаш Адамус /арганы/ 
 
Культура барока ў Рэчы Паспалітай
 
Якуб Пухальскі
 
Пачатак эпохі барока на землях Рэчы Паспалітай і ў музыцы, і ў мастацтве звязаны з адным родам: каралеўскай дынастыяй Вазаў. Гісторыя дае гэтаму роду неадназначныя ацэнкі, але для развіцця культуры на залежных землях яны зрабілі вельмі шмат. Дзякуючы Зыгмунту ІІІ (1587 – 1632) і Ўладзіславу IV (1632 – 48), у гэтай частцы Еўропы існавала авангарднае мастацтва: з’яўлялася барока. Запазычэнае адразу ў найбольш дасканалай форме, дзякуючы мясцовым аўтарам, яно пачало хутка стварацца на месцах. Самыя новыя напрамкі пашыраліся, вядома, з Італіі.
 
На мяжы XVI-XVII ст.ст Італія працягвае жыць ідэаламі Рэнесансу, яна ўжо сканфрантавалася з мастацтвам антычнасці і адчувае сябе здатнай змагацца з ім. Менавіта ў гэты час у Фларэнцыі, у інтэлектуальным таварыстве так званага Camerata di Bardi, вырастае акампанаваная манодыя, быццам рэканструкцыя антычнай музыкі і спеву (а з ёй – рэканструкцыя сапраўднага грэцкага тэатру); такім чынам, ствараецца зусім новая якасць: опера (Якопа Перы, 1600). У Венецыі познарэнесансная паліфанія: самая працяглая рэмінісцэнцыя музычнага Сярэднявечча дасягае зусім новай дымензіі: акрамя вакальных хораў, з'яўляюцца хоры інструментальныя, і адны супастаўляюцца з іншымі, каб нагаласіць на кантрасце гучання (гукавыя, дынамічныя, агагічныя: творчасць Біллерта, Гарбеліх). У той самай Венецыі Мантэвэрдзі неўзабаве створыць дворскі жанр оперы, ператвараючы яго ў цікавае відовішча з эфектнай музыкай. Ён запоўніць першыя публічныя тэатры і дасць пачатак уласнаму шырокаму колу творцаў, выканаўцаў і адрасатаў. Але ўніверсальны цэнтр – гэта Рым: папская сталіца набірае новы вецер у ветразі, якія падняў Трыдэнцкі Сабор. Гэта тыгель, да якога прыходзяць усе навінкі: опера атрымлівае новы ўзор у святой гісторыі „Sant’Alessio” Стэфана Ландзі, развіваецца інструментальная музыка, вакальнае шматгалоссе (канчаткова асвечаная ў саборы і працягнутая як prima pratica – stile antico), а таксама музыка з акампанементам (seconda pratica – stile moderno).
 
Разам з захапленнем італьянскай музыкай і тэатрам, якое з'явілася ў каралевіча Ўладзіслава пасля яго вандроўкі па Італіі 1624-1625 гг., увесь гэты багаж новых ідэй і тэхнік абнаўляецца і ў Варшаве на каралеўскім двары Вазаў. Прыносяць яго з сабой чарговыя актыўныя тут італьянскія музыкі, у тым ліку такія знакамітасці, як Марка Скаккі і Тарквіньё Мерула.
 
Трыумф хуткі, паколькі грунт гатовы. Эліта Рэчы Паспалітай: з Каралеўства, Літвы і Русі – ужо больш як стагоддзе рэгулярна ездзіць вучыцца ў Падву і Балонь, наведвае Венецыю, падтрымлівае кантакт з Рымам. Малапольскім Мішкоўскім нават выпала ўвайсці ў род Гонзагаў, князёў Мантуі (менавіта тых, у якіх пачынаў сваю кар'еру Мантэвэрдзі). Каралеўская капэла пракладвае, такім чынам, новыя эстэтычныя шляхі. На жаль, са спадчыны найбольш выбітных звязаных з ёй польскіх кампазітараў, Марціна Мельчэўскага і Барталамея Пенкеля, захаваліся толькі фрагменты сакральнай музыкі: месы (часта ў форме копій, якія захаваліся ў пратэстанцкіх касцёлах Гданьска, то бок у скарочанай да частак kyrie і gloria форме лютэранскай missa brevis), матэты, сакральныя вакальныя канцэрты. З інструментальнай вытворчасці засталося толькі некалькі канцон Мельчэўскага, якія таксама выкарыстоўвалі падчас літургіі. Іх выкарыстоўвалі падчас ціхай малітвы святароў, чаргавалі з вакальнымі творамі, робячы разнастайнай богаслужбовую музыку: у гэтай функцыі яны таксама будуць гучаць у праграме канцэрта. У спадчыне Мельчэўскага, свайго часу творцы вядомага і выбітнага (яго творы знаходзім у зборах у розных месцах Еўропы; такую калекцыю мела бібліятэка ў мараўскім Кромержыжы, дзе капельмейстрам быў сам Бібер), захаваўся і цыкл вячэрні. Разам з Magnificat, якім ён заканчваецца, твор становіцца кульмінацыяй праграмы.
 
Паміж stile antico а moderno
 
Аляксандра Паталас
 
Першая палова XVII стагоддзя – гэта час асаблівага развіцця музычнай культуры ў Рэчы Паспалітай. Галоўную ролю ў сферы музыкі адыгрываў у гэты час мецэнат караля Зігмунта III Вазы, які панаваў у 1587 – 1632 гадах. Ён утрымліваў у сваім двары капэлу, якая мела рэпутацыю аднаго з найлепшых музычных ансамбляў тагачаснай Еўропы. Яе ўзровень яшчэ больш вырас у час панавання наступнага валадара - Ўладзіслава IV Вазы (1632 – 1648), які ўспадкаваў ад бацькі любоў да мастацтва гукаў. Кароль даваў работу здольным вакалістам і інструменталістам, у тым ліку шматлікім артыстам з Італіі. Яго капэла стала важным цэнтрам музычнай вытворчасці, адкуль вырасла шмат вялікіх польскіх кампазітараў, аўтараў сакральнай, камернай і тэатральнай музыкі. Да іх належалі Марцін Мельчэўскі (памёр у 1651) і Барталамей Пенкель (памёр у 1670).
 
Біяграфічныя даведкі наконт абодвух тварцоў вельмі сціплыя. Мельчэўскі быў актыўны ў каралеўскай капэле прынамсі з 1632 г., хаця, верагодна, далучыўся да яе ўжо ў канцы дваццатых гадоў. Прыблізна ў 1644 г. ён памяняў працадаўцу: узначаліў капэлу, фінансаваную братам караля, плоцкага і ўроцлаўскага епіскапа, Караля Фердынанда Вазу. Гэтую функцыю выконваў ужо да смерці, не губляючы, аднак, сувязі з дваром Уладзіслава IV. У XVIII ст. Мельчэўскі быў найвыбітнейшым у Еўропе польскім кампазітарам, аб гэтым сведчаць копіі яго твораў: некаторыя выключна ў форме контрафактур з нямецкімі тэкстамі, якія захаваліся ў зборніках сілезскіх і нямецкіх цэнтраў, але таксама ў Маравіі і ў Верхняй Вугоршчыне (сённяшняй Славакіі).
На жаль, значная частка творчасці Мельчэўскага, так сама, як і іншых кампазітараў, актыўных у тагачаснай Рэчы Паспалітай, знікла. У каталозе твораў Мельчэўскага (яго творы часта падпісаныя толькі ініцыяламі М.М.) згадана 80 захаваных твораў, а яшчэ прынамсі 40 пазіцый лічацца зніклымі. Кампазітар стварыў апрацаванні ordinarium missae, матэты і сакральныя канцэрты, канцоны для ансамбля, напэўна, рэлігійныя песні з польскім тэкстам. Частка яго вакальна-інструментальных твораў пасылаецца на даследаванне венецыянскай школы і належыць да папулярнага ў Рэчы Паспалітай шматхаральнага напрамку, але іншыя належаць да шматгалоснага ці малагалоснага concertato. Stile antico ў яго спадчыне займае толькі другарадную пазіцыю. Верагодна, музыка Мельчэўскага здабыла вялікую папулярнасць праз багатую палітру яскравых эфектаў, якія выплывалі з шырокага выкарыстання тэхнікі канцэртавання. На фоне спадчыны сучасных польскіх творцаў, творы Мельчэўскага адрозніваюцца формай, якую складаюць кароткія кантрастныя ўрыўкі. Вакальныя творы дыферэнцыруюцца з улікам функцый. Гэта альбо віртуозна абробленыя ансамблі салістаў, альбо больш статычныя хоры, вызначаныя ў рукапісах як капэла ці ripieni. Некаторыя кампазіцыі Мельчэўскага вядомыя сёння ў дзвюх версіях. Гэта вызначалася тагачаснай практыкай дапасавання складу да магчымасцей мясцовых выканаўцаў.
 
Нягледзечы на папулярнасць твораў Мельчэўскага, у друку выйшаў толькі адзін канцэрт: Deus in nomine tuo, пасмертна выдадзены ў нямецкай аналогіі Erster Theil geistlicher Concerten […] zum Druck befördert durch Johannem Havemannum (Іена 1656). Гэта адзіная захаваная партытура кампазітара, прызначаная для сольнага басу, якая мелодыяй і фактурай яднаецца з інструментальным ансамблем (дзве скрыпкі і фагот). Для гэтай жа групы інструменталістаў ён скампанаваў canzoni a tre. Нягледзячы на назвы, трохгалосныя канцоны, між іншым, прымаючы да ўвагі выкарыстанне крайніх рэгістраў (сапранавага і басовага) і на тыпова інструментальныя фігуры, апярэджваюць новы жанр санаты. Матэрыял, які Мельчэўскі выкарыстаў у канцонах, з'яўляецца і ў некалькіх яго творах з тэкстам. Такую падобнасць прымячаем, напрыклад, паміж anzona prima a tre і пачаткам канцэрта Deus in nomine tuo. Капельмейстар Карля Фердынанда, згодна з духам seconda pratica, імкнуўся з дапамогай музыкі падкрэсліць форму і змест тэксту. Гэта ў яго атрымлівалася праз адпаведнае фармаванне мелодыі і кантрасту фактуры.
 
Трохі маладзейшы за Мельчэўскага Барталамей Пенкель пачаў працаваць у каралеўскай капэле ў трыдцатых гадах XVIII ст. як арганіст. У наступным дзесяцігоддзі ён зайняў пасаду намесніка капельмайстра, а з 1649 года выконваў ролю кіраўніка каралеўскага ансамбля музыкантаў.
 
У 1655 годзе праз напад шведаў на Рэч Паспалітую капэлу разбурылі. Пасля сканчэння вайны Пенкель ужо не вярнуўся ў Варшаву. У 1658 годзе ўзначаліў кафедральную капэлу ў Кракаве, дзе і памёр у 1670. Гэты кампазітар вылучаўся выключным талентам. На жаль, захавалася вельмі мала яго твораў, і сярод іх толькі шэсць вакальна-інструментальных і сакральных; акрамя таго, месы і матэты ў stile antico. Яго творчую лабараторыю адрознівае багатая меладыйная інвенцыя, майстэрскае, хоць і больш стрыманае, параўнальна з Мельчэўскім, апераванне каларыстыкай і цесная сувязь паміж тэкстам і музыкай. Пенкеля можна лічыць найвыбітнейшым «музычным рытарам» Рэчы Паспалітай у XVII ст. Ён выкарыстоўваў цікавыя меладыйныя рашэнні, з асаблівым адчуваннем апераваў дысанансамі. Цудоўны прыклад яго музычнай рыторыкі – пяцігалосы канцэрт з басса кантынуа, які ён скампанаваў да афектаванага тэксту італьянскага паходжання, Dulcis Amor Jesu.
 
Вельмі праўдападобна, што Мельчэўскі і Пенкель прымалі ўдзел у кампазіцыі drammi per musica для тэатра Ўладзіслава IV. Але гэтая частка іх творчасці канула ў Лету.
 
Гжэгаж Гервазы Гарчыцкі (нарадзіўся прыблізна ў 1665 г., памёр у 1734 г.) належаў да пакалення, якое сваёй творчасцю завяршала эпоху барока ў Польшчы, ён лічыцца найвыбітнейшым прадстаўніком гэтай групы кампазітараў. Яму давялося жыць у вельмі цяжкі час вайны, эпідэмій, паступовага заняпаду Рэчы Паспалітай. Пасля атрымання адукацыі ў сферы вольных навук: філасофіі і тэалогіі – ва ўніверсітэтах Прагі і Вены ў 1692 годзе вярнуўся ў Польшчу. Выкладаў, між іншым, рыторыку і паэзію. Прыняўшы асвячэнне ў 1692 годзе, апошнія гады свайго жыцця правёў у Кракаве, дзе, ідучы па слядах Пенкеля, кіраваў музычным ансамблем катэдры на Вавелі. Быў руплівым святаром, апякуном хворых і вязняў. Пасля смерці атрымаў тытул «gemma sacerdotum» («жамчужына духавенства»).
 
Так сама, як Мельчэўскі і Пенкель, Гарчыцкі кампанаваў у двух напрамках: stile antico і stile moderno. Працы ў даўнім стылі, магчыма, замаўляла ў яго другая з капэл, якія ў той час былі на Вавелі: Cappella Rorantistarum, якая ў адпаведнасці з актам заснавання, з 1540 года павінна была спяваць без акампанементу інструментаў. Большасць пераказаў такіх кампазіцый Гарчыцкага захавалася ў Архіве Кракаўскага кафедральнага капітула. Да іх належыць гімн Ave maris stella, у якім кампазітар выкарыстаў як cantus firmus адпаведную мелодыю з грыгарыянскага харала. У сваю чаргу, вакальна-інструментальныя творы вавельскага капельмейстара захаваліся па-за Кракавам і сведчаць пра ўспрыманне яго творчасці не толькі ў царкоўных і манастырскіх колах Польшчы, але таксама дзякуючы пасярэдніцтву піярскіх капэл, у Славакіі. Нягледзячы на гэта, прэм’еры выканання гэтых твораў звязваем з вавельскай катэдрай.
 
Музычная творчасць «барокавай» Рэчы Паспалітай захавалася да нашага часу ў вельмі сціплым выглядзе, перш за ўсё ў рукапісах, створаных у царкоўных колах. Захаваныя творы Мельчэўскага, Пенкеля і Гарчыцкага сведчаць пра высокі ўзровень старапольскай музычнай культуры, якую варта сёння адкрыць ізноў.
 
Першая палова XVII стагоддзя – гэта час асаблівага развіцця музычнай культуры ў Рэчы Паспалітай. Галоўную ролю ў сферы музыкі адыгрываў у гэты час мецэнат караля Зігмунта III Вазы, які панаваў у 1587 – 1632 гадах. Ён утрымліваў у сваім двары капэлу, якая мела рэпутацыю аднаго з найлепшых музычных ансамбляў тагачаснай Еўропы. Яе ўзровень яшчэ больш вырас у час панавання наступнага валадара - Ўладзіслава IV Вазы (1632 – 1648), які ўспадкаваў ад бацькі любоў да мастацтва гукаў. Кароль даваў работу здольным вакалістам і інструменталістам, у тым ліку шматлікім артыстам з Італіі. Яго капэла стала важным цэнтрам музычнай вытворчасці, адкуль вырасла шмат вялікіх польскіх кампазітараў, аўтараў сакральнай, камернай і тэатральнай музыкі. Да іх належалі Марцін Мельчэўскі (памёр у 1651) і Барталамей Пенкель (памёр у 1670).
 
Біяграфічныя даведкі наконт абодвух тварцоў вельмі сціплыя. Мельчэўскі быў актыўны ў каралеўскай капэле прынамсі з 1632 г., хаця, верагодна, далучыўся да яе ўжо ў канцы дваццатых гадоў. Прыблізна ў 1644 г. ён памяняў працадаўцу: узначаліў капэлу, фінансаваную братам караля, плоцкага і ўроцлаўскага епіскапа, Караля Фердынанда Вазу. Гэтую функцыю выконваў ужо да смерці, не губляючы, аднак, сувязі з дваром Уладзіслава IV. У XVIII ст. Мельчэўскі быў найвыбітнейшым у Еўропе польскім кампазітарам, аб гэтым сведчаць копіі яго твораў: некаторыя выключна ў форме контрафактур з нямецкімі тэкстамі, якія захаваліся ў зборніках сілезскіх і нямецкіх цэнтраў, але таксама ў Маравіі і ў Верхняй Вугоршчыне (сённяшняй Славакіі). На жаль, значная частка творчасці Мельчэўскага, так сама, як і іншых кампазітараў, актыўных у тагачаснай Рэчы Паспалітай, знікла. У каталозе твораў Мельчэўскага (яго творы часта падпісаныя толькі ініцыяламі М.М.) згадана 80 захаваных твораў, а яшчэ прынамсі 40 пазіцый лічацца зніклымі. Кампазітар стварыў апрацаванні ordinarium missae, матэты і сакральныя канцэрты, канцоны для ансамбля, напэўна, рэлігійныя песні з польскім тэкстам. Частка яго вакальна-інструментальных твораў пасылаецца на даследаванне венецыянскай школы і належыць да папулярнага ў Рэчы Паспалітай шматхаральнага напрамку, але іншыя належаць да шматгалоснага ці малагалоснага concertato. Stile antico ў яго спадчыне займае толькі другарадную пазіцыю. Верагодна, музыка Мельчэўскага здабыла вялікую папулярнасць праз багатую палітру яскравых эфектаў, якія выплывалі з шырокага выкарыстання тэхнікі канцэртавання. На фоне спадчыны сучасных польскіх творцаў, творы Мельчэўскага адрозніваюцца формай, якую складаюць кароткія кантрастныя ўрыўкі. Вакальныя творы дыферэнцыруюцца з улікам функцый. Гэта альбо віртуозна абробленыя ансамблі салістаў, альбо больш статычныя хоры, вызначаныя ў рукапісах як капэла ці ripieni. Некаторыя кампазіцыі Мельчэўскага вядомыя сёння ў дзвюх версіях. Гэта вызначалася тагачаснай практыкай дапасавання складу да магчымасцей мясцовых выканаўцаў.
 
Нягледзечы на папулярнасць твораў Мельчэўскага, у друку выйшаў толькі адзін канцэрт: Deus in nomine tuo, пасмертна выдадзены ў нямецкай аналогіі Erster Theil geistlicher Concerten […] zum Druck befördert durch Johannem Havemannum (Іена 1656). Гэта адзіная захаваная партытура кампазітара, прызначаная для сольнага басу, якая мелодыяй і фактурай яднаецца з інструментальным ансамблем (дзве скрыпкі і фагот). Для гэтай жа групы інструменталістаў ён скампанаваў canzoni a tre. Нягледзячы на назвы, трохгалосныя канцоны, між іншым, прымаючы да ўвагі выкарыстанне крайніх рэгістраў (сапранавага і басовага) і на тыпова інструментальныя фігуры, апярэджваюць новы жанр санаты. Матэрыял, які Мельчэўскі выкарыстаў у канцонах, з'яўляецца і ў некалькіх яго творах з тэкстам. Такую падобнасць прымячаем, напрыклад, паміж anzona prima a tre і пачаткам канцэрта Deus in nomine tuo. Капельмейстар Карля Фердынанда, згодна з духам seconda pratica, імкнуўся з дапамогай музыкі падкрэсліць форму і змест тэксту. Гэта ў яго атрымлівалася праз адпаведнае фармаванне мелодыі і кантрасту фактуры.
 
Трохі маладзейшы за Мельчэўскага Барталамей Пенкель пачаў працаваць у каралеўскай капэле ў трыдцатых гадах XVIII ст. як арганіст. У наступным дзесяцігоддзі ён зайняў пасаду намесніка капельмайстра, а з 1649 года выконваў ролю кіраўніка каралеўскага ансамбля музыкантаў. У 1655 годзе праз напад шведаў на Рэч Паспалітую капэлу разбурылі. Пасля сканчэння вайны Пенкель ужо не вярнуўся ў Варшаву. У 1658 годзе ўзначаліў кафедральную капэлу ў Кракаве, дзе і памёр у 1670. Гэты кампазітар вылучаўся выключным талентам. На жаль, захавалася вельмі мала яго твораў, і сярод іх толькі шэсць вакальна-інструментальных і сакральных; акрамя таго, месы і матэты ў stile antico. Яго творчую лабараторыю адрознівае багатая меладыйная інвенцыя, майстэрскае, хоць і больш стрыманае, параўнальна з Мельчэўскім, апераванне каларыстыкай і цесная сувязь паміж тэкстам і музыкай. Пенкеля можна лічыць найвыбітнейшым «музычным рытарам» Рэчы Паспалітай у XVII ст. Ён выкарыстоўваў цікавыя меладыйныя рашэнні, з асаблівым адчуваннем апераваў дысанансамі. Цудоўны прыклад яго музычнай рыторыкі – пяцігалосы канцэрт з басса кантынуа, які ён скампанаваў да афектаванага тэксту італьянскага паходжання, Dulcis Amor Jesu. Вельмі праўдападобна, што Мельчэўскі і Пенкель прымалі ўдзел у кампазіцыі drammi per musica для тэатра Ўладзіслава IV. Але гэтая частка іх творчасці канула ў Лету. Гжэгаж Гервазы Гарчыцкі (нарадзіўся прыблізна ў 1665 г., памёр у 1734 г.) належаў да пакалення, якое сваёй творчасцю завяршала эпоху барока ў Польшчы, ён лічыцца найвыбітнейшым прадстаўніком гэтай групы кампазітараў. Яму давялося жыць у вельмі цяжкі час вайны, эпідэмій, паступовага заняпаду Рэчы Паспалітай. Пасля атрымання адукацыі ў сферы вольных навук: філасофіі і тэалогіі – ва ўніверсітэтах Прагі і Вены ў 1692 годзе вярнуўся ў Польшчу. Выкладаў, між іншым, рыторыку і паэзію. Прыняўшы асвячэнне ў 1692 годзе, апошнія гады свайго жыцця правёў у Кракаве, дзе, ідучы па слядах Пенкеля, кіраваў музычным ансамблем катэдры на Вавелі. Быў руплівым святаром, апякуном хворых і вязняў. Пасля смерці атрымаў тытул «gemma sacerdotum» («жамчужына духавенства»).
 
Так сама, як Мельчэўскі і Пенкель, Гарчыцкі кампанаваў у двух напрамках: stile antico і stile moderno. Працы ў даўнім стылі, магчыма, замаўляла ў яго другая з капэл, якія ў той час былі на Вавелі: Cappella Rorantistarum, якая ў адпаведнасці з актам заснавання, з 1540 года павінна была спяваць без акампанементу інструментаў. Большасць пераказаў такіх кампазіцый Гарчыцкага захавалася ў Архіве Кракаўскага кафедральнага капітула. Да іх належыць гімн Ave maris stella, у якім кампазітар выкарыстаў як cantus firmus адпаведную мелодыю з грыгарыянскага харала. У сваю чаргу, вакальна-інструментальныя творы вавельскага капельмейстара захаваліся па-за Кракавам і сведчаць пра ўспрыманне яго творчасці не толькі ў царкоўных і манастырскіх колах Польшчы, але таксама дзякуючы пасярэдніцтву піярскіх капэл, у Славакіі. Нягледзячы на гэта, прэм’еры выканання гэтых твораў звязваем з вавельскай катэдрай.
 
Музычная творчасць «барокавай» Рэчы Паспалітай захавалася да нашага часу ў вельмі сціплым выглядзе, перш за ўсё ў рукапісах, створаных у царкоўных колах. Захаваныя творы Мельчэўскага, Пенкеля і Гарчыцкага сведчаць пра высокі ўзровень старапольскай музычнай культуры, якую варта сёння адкрыць ізноў.