падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Восіп Пшацлаўскі "КАЛЕЙДАСКОП УСПАМІНАЎ»

30 мая 2012Лiтаратура
Месца: Мінск, Выдавецтва “Лімарыус”
Выданне на беларускай мове кнігі Восіпа Пшацлаўскага "КАЛЕЙДАСКОП УСПАМІНАЎ» (2 тамы)
 

Успамiны вядомага польскага журналiста Восiпа Пшацлаўскага (1799—1879), які нарадзіўся ў Слонiме, друкуюцца асобным выданнем упершыню. Сярод героеў гэтага сапраўды ўнiкальнага помнiка мемуарнай лiтаратуры – паэт Адам Мiцкевiч, мiтрапалiт Станiслаў Сестранцэвiч, мастакi Юзаф Аляшкевiч i Аляксандр Арлоўскi, палiтык князь Францiшак Друцкi-Любецкi ды iншыя вядомыя дзеячы.

Выданне ў двух тамах, суправаджаецца грунтоўным навуковым каментарыем.