падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя збору перакладаў выбраных твораў Збігнева Герберта

7 лютага 2020Лiтаратура
Месца: Мінск, Польскі стэнд, выставачны цэнтр “Белэкспа”, пр-т Пераможцаў, 14

 
7 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА
17:30-18:30, Польскі стэнд
 
Прэзентацыя двухтомнага збору перакладаў выбраных твораў Збігнева Герберта (1924—1998), аднаго з найвыбітнейшых польскіх аўтараў ХХ стагоддзя.
 
У І томе “Пасланне Пана Когіта. Выбраныя вершы і п’есы” грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта. Большая частка вершаў і драма “Пячора філосафаў” друкуецца па-беларуску ўпершыню. Шмат якія пераклады публікуюцца ў новай рэдакцыі. Некаторыя вершы друкуюцца ў новых беларускіх перакладах.
 
 
ІІ том “Варвар у садзе” – кніга, якую склалі 15 эсэ класіка. Уцякаючы з несвабоды камуністычнай Польшчы, пісьменнік блукае па дарогах Грэцыі і Італіі, Брытаніі і Францыі. Разважаючы над лёсам этрускаў і катараў, будаўнікоў гатычных храмаў і шукальнікаў зніклых у лабірынце над морам цывілізацый, “варвар” адкрывае для сябе сваю сапраўдную прарадзіму − запаветны сад еўрапейскай культуры.

Зборнік прадставіць каманда, якая працавала над выданнем - калектыў перакладчыкаў і рэдактараў, мадэратар - укладальнік Андрэй Хадановіч. Прагучаць арыгінальныя запісы чытання твораў Збігневам Гербертам, а па-беларуску - у акцёрскім прачытанні Рамана Падалякі.