падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя рамана Тадэвуша-Далэнгі Мастовіча «Знахар»

10 лютага 2017Лiтаратура
Месца: Мінск, Польскі стэнд, пр. Пераможцаў, 14

11 лютага 2017 года з 16-ай да 17-ай гадзіны на Польскім стэндзе выставачнага павільёна (Мінск, пр.Пераможцаў, 14) у рамках XXIV Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца імправізаваная прэзентацыя беларускамоўнага перакладу легендарнага рамана Тадэвуша-Далэнгі Мастовіча «Знахар».
 

«ЗНАХАР» — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 — 1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які паходзіў з Глыбоччыны, быў самым высокааплатным пісьменнікам міжваеннай Польшчы і запатрабаваным стваральнікам кінасцэнараў, некаторымі з якіх перад другой сусветнай вайной зацікавіліся ў Галівудзе.

Пераклад рамана на беларускую мову ажыццявілі перакладчыцы Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута.

На Польскім стэндзе раман прадставіць галоўны герой – знахар Антоній Касіба, з якім можна будзе зрабіць сэлфі, і перакладчыцы, якія з задавальненнем падпішуць Вам кнігу.
 
Увага! КОНКУРС!
 
Зрабі сэлфі са Знахарам.
Размясці фотаздымак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ці Укантакце з хаштэгам #znacharBY.
Стань удзельнікам розыгрышу кніжных прызоў!