падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя падручніка І. Кур'ян “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка"

5 лютага 2020Лiтаратура
Месца: Мінск, Польскі стэнд, выставачны цэнтр “Белэкспа”, пр-т Пераможцаў, 14

 
5 ЛЮТАГА, СЕРАДА

16:00-17:00, Польскі стэнд

Паланістка, выкладчыца польскай мовы Інэса Кур’ян прэзентуе свой падручнік “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка (тэарэтычна-практычны курс)”, які выйшаў у 2019 годзе ў Цэнтры "Студыя-Мовія". Гэта не камунікатыўна-лексіка-граматычны тып падручніка, а рэдкае навуковае выданне, што прадстаўляе падрабязны аналіз фанетычных асаблівасцяў польскай мовы, іх параўнанне з беларускай, месцамі і рускай мовай, а таксама праекцыю на правілы сучаснай польскай арфаграфіі. Пры гэтым праца мае шмат выключна рэдкіх звестак пра сутнасць польскай мовы. Падручнік можа быць цудоўным дапаможнікам для паланістаў і тых, хто сур’ёзна і паглыблена займаецца вывучэннем польскай мовы.