Курсы польскай мовы і культуры
1 кастрычнiка - 31 снежня 2009Лiтаратура
- Штогод набіраюцца слухачы на двухгадовыя “Курсы польскай мовы” для дарослых, арганізаваныя ў Мінску, Гомелі, Магілёве і Міорах.
- Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
- У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсіённага веку.
- Польскае паходжанне не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.
- Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
- Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры
- Навучальны год на курсах польскай мовы працягваецца ў перыяд з кастрычніка па май.
- Заняткі праходзяць два разы на тыдзень па дзве акадэмічныя гадзіны.
- Групы налічваюць каля 20-30 асобаў.
- Заняткі праводзяць выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, а таксама лектары з Польшчы.
- Ветліва паведамляем, што 30 чэрвеня 2009 г. скончыўся прыём анкет кандыдатаў на курсы польскай мовы на 2009-2010 навучальны год для мінскіх груп.
- Аб выніках анкетавання можна даведацца з 7 верасня 2009 г.
- Спісы залічаных на курсы будуць размешчаны на сайце (www.instpol.by), а таксама вывешаны на дошцы аб'яў (І паверх) і на ўваходзе ў Польскі Інстытут (ІІ паверх) па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 6. Польскі Інстытут пакідае за сабой права не тлумачыць прычыны не залічэння на курсы.
- Умовай удзелу слухачоў у курсах у 2009-2010 навучальным годзе будзе набыццё неабходнага падручніка.
- Заняткі на курсах польскай мовы ў 2009/2010 навучальным годзе пачнуцца ў кастрычніку, аб чым слухачы будуць дадаткова паінфармаваны выкладчыкамі па тэлефонах, заяўленых імі ў анкетах.
Месца: Мінск, Гомель, Магілёў, Міоры




Каментарыi да падзеi (5):
Курсы польскай мовы
куры
JLTsBtNQnGEplBZ