падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Круглы стол "Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства".
Выстава "Філаматы. Ідэі праз стагоддзі"

29 верасня - 29 кастрычнiка 2017Лiтаратура
Месца: Мінск, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

29-30 верасня  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Мінску праводзіць наступныя мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю з дня заснавання тайнага студэнцкага згуртавання філаматаў. 

29 верасня

14:00 - Круглы стол “Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220–годдзя Адама Міцкевіча”.

16:00 - Адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Філаматы. Ідэі праз стагоддзі”

30 веарсня

Вандроўка “Шляхамі філаматаў” у рамках праекта “Літаратурнае падарожжа”  (Завоссе, Туганавічы, воз. Свіцязь, Навагрудак, Карэлічы)


Увосень 1817 г. з ініцыятывы студэнтаў Віленскага ўніверсітэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча і Францішка Малеўскага было заснавана таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. рhilomathes — аматар ведаў). У 1820 г. утварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.
Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у культуры. Першапачаткова арганізатары і кіраўнікі таварыства ставілі толькі культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла сацыяльна-палітычны накірунак.
Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі. Іх дзейнасць ярка асвяціла і асвятляе дарогу новым пакаленням.
На экспазіцыі будзе магчымасць убачыць вобраз тагачаснага студэнта Віленскага ўніверсітэта, мінерал, які названы ў гонар геолага і мінеролага – аднаго з герояў экспазіцыі, а таксама творы і кнігі паэтаў-філаматаў.
На адкрыцці экспазіцыі ў гасцей будзе ўнікальная магчымасць убачыць работу Валенція Ваньковіча – партрэт Тамаша Зана, які захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.
Падчас мерапрыемства Музей разам з кампаніяй «Здравушка-мілк» працягне традыцыю філаматаў і філарэтаў “піць малако” – сімвал чысціні і праўды.

У мерапрыемствах плануюць узяць удзел даследчыкі, пісьменнікі, прыхільнікі творчасці і дзейнасці філаматаў, прадстаўнікі СМІ, дыпламаты, музейшчыкі і г.д.


Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21