падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КЛАСІКА ПОЛЬСКАЙ НАВЕЛЫ

7 верасня 2019Лiтаратура
Месца: Мінск, Дом Дружбы, вул. Захарава, 28

 
7 верасня 2019 г. а 15-й гадзіне ў Доме Дружбы (вул. Захарава, 28) чарговы раз адбудзецца літаратурная акцыя «Нацыянальнае чытанне» ( «Narodowe Czytanie»). У гэтым годзе акцыя носіць назву “Класіка польскай навелы” — на восьмае чытанне прачытаем восем навел класікаў польскай літаратуры:

Эліза Ажэшка «Добрая пані» (Dobra pani),

Марыя Канапніцкая «Дым» (Dym),

Баляслаў Прус «Шарманка» (Katarynka),

Генрык Сянкевіч «Індэйскі правадыр» (Sachem),

Бруна Шульц «Мой бацька ідзе ў пажарнікі» (Mój ojciec wstępuje do strażaków),

Уладзіслаў Рэймант «Ворыва» (Orka),

Стэфан Жаромскі «Раздзяўбуць нас крумкачы, вароны…» (Rozdzióbią nas kruki, wrony…),

Генрык Жавускі «Сава» (Sawa).

Творы, прадстаўляюць розныя эпохі і стылі — ад рамантызму да міжваеннага дваццацігоддзя. Аб'ядноўваюць іх універсальныя каштоўнасці, разважанні пра чалавека і грамадства. Лаканічная форма ў спалучэнні з майстэрствам стылю і пластычнасцю пакідае ў чытачоў незабыўныя ўражанні.

 
Польскі Інстытут запрашае ўсіх далучацца да акцыі “Нацыянальнае чытанне” і разам прачытаць выдатныя творы польскіх аўтараў. Некаторыя з іх прагучаць цалкам, некаторыя ва ўрыўках, у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую.

У акцыі прымаюць удзел дыпламаты, літаратары, перакладчыкі, мастакі, музыканты, акцёры і рэжысёры, прадстаўнікі беларускай і польскай культуры, студэнты паланістыкі і слухачы курсаў польскай мовы, а таксама ўсе тыя, каму блізкая польская літаратура, мова і культура, аматары прыгожага слова.

Калі Вы хочаце прыняць актыўны ўдзел у акцыі і публічна прачытаць урывак аднаго з твораў, калі ласка, запоўніце заяўку на ўдзел у мерапрыемстве.
 

У Польшчы акцыя праходзіць з 2012 года пад патранажам прэзідэнта і мае сваёй асноўнай мэтай нагадаць пра важнасць чытання і асалоду ад сустрэчы з кнігай.