падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава "Бяспамяцтва"

9 - 29 красавiка 2020Гісторыя
Месца: анлайн, Галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры “Кардэгарда”

 
Паглядзіце на Катынскае злачынства з іншай перспектывы!

Выстава “Бяспамяцтва” па кавалках спрабуе ўзнавіць лёс вязняў савецкіх лагераў, часам прафесійных мастакоў, а часам аматараў. Не заўсёды гэта ўдаецца. Пра многіх вязняў – ахвяр Катынскага расстрэлу, мы да гэтага часу нічога не ведаем.

Выстава “Бяспамяцтва”, падрыхтаваная да 80-й гадавіны Катынскага расстрэлу, - гэта мастацкае сведчанне савецкага зверства, халодна запланаванага вынішчэння польскай эліты, якое нанесла непамерныя страты культуры.

Прадстаўлены працы мастакоў – польскіх салдат, вязняў лагераў у Старабельску, Казельску, Паўлішчавым Бары, Гразоўцы, Комі Пячоры – паходзяць з калекцыі Катынскага музея, Музея архідыяцэзіі і Нацыянальнага музея ў Варшаве.

Калекцыя складаецца з цудам ацалелага збору малюнкаў былога настаўніка і дырэктара школы, вязня лагераў у Казельску і Гразоўцы Аляксандра Вітліба (1910-1982). Малюнкі захоўваліся і былі вынесены з лагера ў шахматнай скрынцы. Партрэты, пейзажы, жанравыя сцэны, створаныя сукамернікамі: Чапскім, Туркевічам, Вествалевічам і іншымі, упершыню прадстаўлены шырокай публіцы.
 

 

Арганізатары: Нацыянальны цэнтр культуры, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры “Кардэгарда”.