падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"У коле мясцовых спраў і праблем: рэлігійнае жыццё ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім у XVI-XVIII стст."

8 - 9 чэрвеня 2017Гісторыя
Месца: Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, 1

8-9 чэрвеня ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя "У коле мясцовых спраў і праблем: рэлігійнае жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім у XVI–XVIII стст.", арганізаваная сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, Інстытутам гісторыі ім. Тадэвуша Мантойфля Польскай акадэміі навук і Інстытутам гісторыі Літвы.

Арганізаваная канферэнцыя з'яўляецца працягам пачатай у 2015 годзе ў Інстытуце гісторыі імя Тадэвуша Мантойфеля Польскай акадэміі навук серыі сустрэч навукоўцаў Польшчы, Літвы і Беларусі пра падабенства і адрозненні палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця правінцый Рэчы Паспалітай у XVI–XVIII ст.

Сучасныя гістарычныя даследаванні дазваляюць больш глыбока разледзець праблемы рэгіянальнага развіцця зямель Рэчы Паспалітай і паказаць іх асаблівасці. Мэтай міжнароднай канферэнцыі з'яўляецца прадстаўленне вынікаў найноўшых даследаванняў навукоўцаў з Літвы, Польшчы, Беларусі і іншых краін па рэгіянальнай гісторыі XVI–XVIII ст. Прапануем засяродзіць сваю увагу як на рэлігійным жыцці ў ВКЛ і Кароне наогул, так і пры дварах магнатаў, шляхты, горада і вёскі, ацэньваючы гісторыю той ці іншай мясцовасці ў шырокім храналагічным і геаграфічнам кантэксце.