падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці»

22 чэрвеня 2017Гісторыя
Месца: Мінск, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ, вул. Сурганава, 1, корп. 2; 3 паверх, пакой № 302



Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – дзеяч, які належыць гісторыі некалькіх краін – Польшчы, Літвы, Беларусі, ЗША, Францыі. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЕСКА года Касцюшкі. 

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца навуковае асэнсаванне постаці Т. Касцюшкі ў памяці, гісторыі і культуры розных народаў, перадусім беларускага, польскага, літоўскага, амерыканскага. 

 Асноўныя аспекты канферэнцыі:

- жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі;

- гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў культуры розных народаў;

- музеефікацыя спадчыны Тадэвуша Касцюшкі і звязаныя з ім памятныя мясціны.

У канферэнцыі бяруць удзел  гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты, музеязнаўцы, краязнаўцы.