падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Сустрэча беларускіх і польскіх гісторыкаў

1 - 2 чэрвеня 2017Гісторыя
Месца: Мінск, Гістарычны факультэт БДУ, вул. Чырвонаармейская, 6, аўдыторыя 45

1-2 чэрвеня 2017 г. на базе гістарычнага факультэта БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6, аўдыторыя 45) адбудзецца беларуска-польскі круглы стол «Дыялог гісторыі / Гісторыі дыялогу. Складаныя пытанні ў гісторыі Беларусі і Польшчы, іх адлюстраванне ў гістарыяграфіі абедзвюх краін і перспектывы для збліжэння навуковых пазіцый». Арганізатарамі беларуска-польскага дыялогу выступаюць гістарычны факультэт БДУ, Польскі інстытут ў Мінску і гістарычна-сацыялагічны факультэт Універсітэта ў Беластоку.

Арганізатары ўпэўнены, што ўспрыняцце суседнімі народамі адзін аднаго распачынаецца менавіта з разумення гістарычнай спадчыны, з чым кожны грамадзянін сутыкаецца яшчэ за школьнай партай. У гэтай сувязі існуе неабходнасць аб’ектыўнага, навуковага, свабоднага ад прымату палітыкі і ідэалогіі, вытрыманага ў духу пагаднення і партнёрства гістарычнага дыялогу. Менавіта гэта з’яўляецца падмуркам для навуковай сустрэчы вядучых беларускіх і польскіх гісторыкаў, якія прадстаўляюць розныя навучальныя і навуковыя ўстановы Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча. Мэтаю беларуска-польскага дыялогу гісторыкаў будзе арганізацыя сістэматычнага навуковага дыялогу пад час якога было б магчыма не толькі абмеркаваць розныя ацэнкі пэўных складаных і спрэчных гістарычных праблем, але і зблізіць навуковыя падыходы.

Праграма круглага стала

Для кантактаў:
Андрэй Аркадзьевіч Прохараў, намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ, тэл. +375 17 327 71 00
Mateusz Adamski, dyrektor Instytutu Polskiego w Mińsku, tel. +375 17 200 95 81