падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ШЛЯХТА ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ХІХ-ПАЧ. ХХ СТСТ.: ГІСТАРЫЧНЫЯ І ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ”

31 студзеня 2012Гісторыя

 “ШЛЯХТА ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ХІХ-ПАЧ. ХХ СТСТ.: ГІСТАРЫЧНЫЯ І ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ”

Выданне манаграфіі  Вольгі Папко на падставе архіўных дадзеных з Нацыянальнага гістарычнага архіва РБ. Кніга прысвечана шляхецкаму саслоўю Ваўкавыскага павета. Тэрыторыя гэтага павета зараз знаходзіцца ў складзе Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Мастоўскага, Свіслацкага і Зельвенскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і часткі Падлясскага ваяводства Польшчы. На аснове шырокага кола крыніц даследуюцца вехі гісторыі прывіліяванага саслоўя рэгіёна: удзел у вайне 1812 г., паўстаннях 1830-1831 гг. і 1863 г., разборы шляхты. Сабраныя ў архівах і бібліятэках Беларусі і Польшчы матэрыялы прадстаўляюць розныя аспекты жыцця шляхты: гаспадарчую дзейнасць, адукацыю, культуру, вольны час, этнічную самасвядомасць, адносіны да навінак навукі і тэхнікі. У кнізе прадстаўлены шматлікія старажытныя і сучасныя фатаграфіі сядзіб, партрэты прадстаўнікоў шляхецкіх родаў. Большасць фатаграфій друкуецца ўпершыню.


Месца: Мінск, Выдавецтва Віктара Хурсіка

Пакiнуць свой каментарый:

Iмя *:
Эл. пошта:
Тэма:

Тэкст каментарыя *:

Увядзіце тэкст, што выяўлены на малюнку *:
Абавязковыя для
запаўнення палі пазначаны *