падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі

8 - 10 верасня 2016Гісторыя
Месца: Мінск, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

8-10 верасня 2016 г. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі».
 
У працы канферэнцыі будуць удзельнічаць даследчыкі з Беларусі, Літвы, Польшчы.

Канферэнцыя прысвечана людзям, якія паходзілі з роду Сапегаў, ці былі звязаны з імі і іх маёнткамі.

Мэтай гэтага міжнароднага форуму з’яўляецца прадстаўленне і пераасэнсаванне разнастайнай дзейнасці прадстаўнікоў роду Сапегаў – аднаго з самых вядомых арыстакратычных родаў Вялікага Княства Літоўскага, а пазней усёй Рэчы Паспалітай, ацэнка іх укладу ў развіццё дзяржавы, яе палітыкі і дыпламатыі, культуры і мастацтва, эканомікі і ваеннай справы, прадстаўленне самых выбітных прадстаўнікоў сямейства, аналіз культурнай і мастацкай спадчыны гэтай сям'і, а таксама месца Сапегаў у гістарычнай памяці.

Храналогія канферэнцыі – часы ВКЛ (да канца XVIII ст.). Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаем літоўскіх, польскіх, беларускіх, расійскіх, украінскіх даследчыкаў, а таксама іншых навукоўцаў, у коле навуковых інтарэсаў якіх знаходзяцца Сапегі.

Адрас аргкамітэта: 220072, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Акадэмічная 1; e-mail: nasta_sk@hotmail.com; тэлефон для даведак: (017) 284-16-31.
 
Пачатак канферэнцыі адбудзецца 8 верасня (чацвер) у 10.00