падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“РЭВІЗІЯ ПОЛАЦКАГА ВАЯВОДСТВА 1552 ГОДА”

29 лютага 2012Гісторыя

 “РЭВІЗІЯ ПОЛАЦКАГА ВАЯВОДСТВА 1552 ГОДА”

Выданне манаграфіі  пад рэдакцыяй Васіля Вароніна.

Праект прадугледжвае перавыданне адной з галоўных крыніц па гісторыі Полацкай зямлі XVI стагоддзя – рэвізіі 1552 года. Апошні раз помнік быў надрукаваны ў 1905 годзе, і гэта публікацыя даўно ўжо стала бібліяграфічным рарытэтам. Апісанне Полацкай зямлі каралеўскімі рэвізорамі ўтрымлівае надзвычай багаты комплекс інфармацыі па самых розных аспектах гісторыі Полаччыны ў сярэдзіне XVI стагоддзя, а таксама ў ранейшы перыяд. У якасці дадатку публікуецца ўрывак з рэвізіі Полацкай зямлі 1580 года, які таксама даўно не перавыдаваўся.


Месца: Мінск, Выдавецтва “ARCHE”

Каментарыi да падзеi (2):

Люсьена,15:5321.02.2012

Хацелася б даведацца, ці будзе праведзена святочная прэзентацыя кнігі? Калі так, калі і дзе? Дзе можна будзе набыць выданне?
Польскі Інстытут у Мінску,09:3112.03.2012

Шаноўная Спадарыня! Звяртайцеся, калі ласка, у выдавецтва ARCHE (www.arche.by). Польскі Інстытут падтрымлівае выданне, а выдавецтва займаецца распаўсюдам.

Пакiнуць свой каментарый:

Iмя *:
Эл. пошта:
Тэма:

Тэкст каментарыя *:

Увядзіце тэкст, што выяўлены на малюнку *:
Абавязковыя для
запаўнення палі пазначаны *