"МІНСК І МІНШЧЫНА Ў ЛІТАРАТУРНЫХ ТВОРАХ НА РУБЯЖЫ ХІХ І ПАЧАТКУ ХХ СТСТ."
27 красавiка 2010Гісторыя
27 красавіка 2010 года (пачатак у 9.00) ў 20 аўдыторыі БІП-Інстытута правазнаўства адбудзецца чарговая, шостая міжнародная навуковая канферэнцыя з цыклу “Знакамітыя мінчане”. 

Тэма гэтай канферэнцыі – “Мінск і Міншчына ў літаратурных творах на рубяжы ХІХ – пачатку ХХ ст.”. Вядомыя польскія гісторыкі з Вроцлаўскага, Вармінска-Мазурскага, Апольскага універсітэтаў разам з беларускімі гісторыкамі і літаратуразнаўцамі прадставяць постаці добра вядомых і менш вядомых пісьменнікаў і паэтаў, якіх жыццёвыя альбо творчыя шляхі былі звязаны з Мінскам і Міншчынай.
Праграма пасяджэнняў VІ мiжнароднай навуковай канферэнцыi «Знакамiтыя Мiнчане ХІХ – ХХ стст. Мінск і Міншчына ў літаратурных творах на рубяжы ХІХ – пачатку ХХ ст.»
9.00 – Уступнае слова
Прарэктар БІП-Інстытута правазнаўства Васіль Банько
Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Пётр Казакевіч
9.15 – prof. Zdzisław J. Winnicki (Uniwersytet Wrocławski)
„Polskie życie literackie w Mińsku na przełomie XIX i XX wieku”.
9.30 – к.г.н. Алег Трусаў (Старшыня “Таварыства беларускай мовы”)
“Мінск ва ўспамінах Эдварда Вайніловіча”.
9.45 – dr Roman Jurkowski (Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie)
„Mińsk i Mińszczyzna we wspomnieniach Edwarda Wojniłłowicza”.
10.00 – mec. Jacek Brachocki („Wspólnota Polska”, oddział we Wrocławiu)
„Mińszczyzna w utworach Melchiora Wańkowicza”.
10.15 – к.ф.н. Таццяна Вабішчэвіч (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Мінск і Мінскія ваколіцы ў творчасці Янкі Купалы».
10.30 – к.ф.н. Зінаіда Драздова (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Мінск у творах Якуба Коласа і Лукаша Калюгі».
10.45 – dr Zbigniew Jędrychowski (Zakład Narodowy im. Ossolińskich we Wrocławiu)
„Mińszczyzna Benedykta Dybowskiego”.
11.00 – д.ф.н. Адам Мальдзiс (Ганаровы старшыня ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”)
«Супрацоўніцтва Янкі Лучыны з варшаўскім і кракаўскім друкам».
11.15 – Наталля Пыско (Малодшы навуковы супрацоўнік. Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Максім Багдановіч і Міншчына: шэдэўры, створаныя ў Ракуцёўшчыне».
11.30 – Перапынак
12.00 – д.ф.н. Арсен Ліс (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Жыццёвы шлях і творчасць паэта Алеся Салагуба».
12.15 – Iван Сацукевiч (Асістэнт кафедры эканамічнай гісторыі. Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт)
«Мінскія вандроўкі Уладыслава Сыракомлі»
12.30 – prof. Zdzisław J. Winnicki (Uniwersytet Wrocławski)
„Mińsk i Mińszczyzna Sergiusza Piaseckiego”.
12.45 – к.ф.н. Алесь Бразгуноў (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
“Мінск у трылогіі С. Пясэцкага “Mgła”.
13.00 – к.г.н. Анатоль Вялікі (Педагагічны універсітэт ім. М. Танка)
“Праўда і міфы ў “Запісках савецкага афіцэра” Сяргея Пясэцкага”.
13.15 – к.ф.н. Язэп Янушкевіч (Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі)
«Скарб польскамоўнай мемуарыстыкі Міншчыны другой паловы ХІХ ст., на прыкладзе “Obrazków Mińskich” З.Кавалеўскай».
13.30 – к.г.н. Уладзiмiр Ляхоўскi (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
«Жыццё і дзейнасць Канстанціна Гатыцкага-Цвіркі».
13.45 – к.ф.н. Алесь Лапата-Загорскі (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Першы з'езд РСДРП. Адбітак у літаратуры».
14.00 – Абед
15.15 – prof. Mikołaj Iwanow (Uniwersytet Opolski)
„Polskojęzyczni pisarze i literaci w Mińsku okresu sowieckiej autonomii polskiej w BSSR”.
15.30 – к.ф.н. Лія Кісялёва (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Апавяданне К. Каганца “Бывалы Юр у Мінску».
15.45 – Уладзімір Дзянісаў (Галоўны архівіст. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі)
«Мінскі паэт Багуслаў Адамовіч – новыя архіўныя матэрыялы да біяграфіі».
16.00 – к.г.н. Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі)
«Мінскі антыквар і археолаг Генрых Татур ва ўспамінах і ліставанні».
16.15 – к.ф.н. Вераніка Курцова (Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі)
«Аляксандр Ельскі: з разваг пра беларускія гаворкі і іх значэнне для літаратурнай мовы».
16.30 – к.ф.н. Iгар Бабкоў (Інстытут філасофіі НАН Беларусі)
“Польскамоўная літаратура Беларусі і яе месца ў беларускім культурным каноне: некаторыя рэфлексіі”.
16.45 – к.ф.н. Сяргей Важнік (Беларускі дзяржаўны універсітэт)
“Ветлівыя звароты ў маўленчай практыцы беларускай інтэлігенцыі ў перыяд І і ІІ Нацыянальнага Адраджэння”.
17.00 – Анжэлін Туфкрэо (студэнтка ІІ курса. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў)
«Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч і яго наступнікі: вынікі вывучэння біяграфій і некаторыя ассацыяцыі».
17.15 – Заканчэнне канферэнцыі.
Месца: Мінск, БІП-Інстытут правазнаўства, вул. Караля, 6




Каментарыi да падзеi (6):
WuPAWzAlOYlDpUqllku
QpduTsrATKYa
kqlNgQchwtlsSgK
FjrmigexaRKGPgor
eKKpUTSDMFhEiZIFFET
hBtewYuNSGBaiiNN