падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Я.М. Бернардоні і пачаткі архітэктуры барока...”

2 - 3 чэрвеня 2016Гісторыя
Месца: Нясвіж, Нясвіжскі палацавы ансамбль князёў Радзівілаў

2 і 3 чэрвеня 2016 г. у Нясвіжскім палацавым ансамблі князёў Радзівілаў адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя „Ян Марыя Бернардоні і пачаткі архітэктуры барока на тэрыторыі Беларусі і сумежных краін Усходняй Еўропы”, а таксама Круглы стол «Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА».
З польскага боку ў канферэнцыі прымуць удзел:
  • Кужэй Міхал, доктар мастацтвазнаўства, выкладчык інстытута гісторыі мастацтва Ягелонскага ўніверсітэта з тэмай “Стан даследванняў творчасці Яна Марыі Бернардоні”,
  • Бернатовіч Тадэўш, доктар мастацвазнаўства, прафесар габілітаваны кафедры гісторыі мастацтва Лодзінскага ўніверсітэта з тэмай “Я.М.Бернардоні і пачаткі паладыянскага ўплыву ў драўлянай архітэктуры на Беларусі і Літве”
  • Заянчкоўскі Гжэгаж, старшы спецыяліст Інстытута даследванняў Адукацыі (IBE) з тэмай “Ад Нясвіжа да Полацка – мастацтва ў асяроддзі Ордэна езуітаў у Цэнтральнай Еўропе”
  • Блашке Кінга, кандыдат гістарычных навук, вышэйшая еўрапейская школа імя кс. Ёзафа Цішнера ў Кракаве з тэмай “Касцёл Божага цела ў Нясвіжы ў кантэксце езуіцкай архітэктуры”