Вынікі Х Конкурсу імя Ежы Гедройца
![]() УЛАДЗІМІР БАЙДАЎ (Узнагароду ўручае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РП у РБ Сп. Хенрык Літвін)
Мастацкі кіраўнік Ансамбля салістаў “Класік –Авагард”, нарадзіўся ў 1956 г. у Віцебску. Атрымаў музычную адукацыю ў Віцебскім музычным вучылішчы (віяланчэль і катрабас), а затым у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (дыплом 1982 г., да 1985 г. – асістэнтура). Стаў лаўрэатам некалькіх конкурсаў, у тым ліку ўладальнікам ІІІ прэміі на Усесаюзным конкурсе ігры на кантрабасе (1987) і І прэміі на Міжнародным конкурсе ў Кішынёве (1988). У 1980-1990 гг. У. Байдаў выступаў як саліст Беларускага дзяржаўнага камернага аркестра. У 1985 г. заснаваў ансамбль салістаў “Класік-Авангард”, з якім шматразова гастраляваў у розных гарадах і краінах. Разам з калектывам прымаў удзел у Міжнародным фестывалі сучаснай музыкі “Варшаўская восень” у Варшаве. За апошнія пятнаццаць год рэалізавана больш за 30 канцэртаў, у якіх гучала сучасная музыка польскіх і беларускіх кампазітараў, а таксама новыя інтэрпрэтацыі музыкі кампазітараў былога Вялікага Княства Літоўскага. – за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, класічнай і сучаснай музыкі, а таксама прафесіянальную прэзентацыю польскай музыкі беларускім слухачам.
|
|
ВАЛЕРЫ БУЛГАКАЎ (Узнагароду ўручае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол РП у РБ Сп. Хенрык Літвін)
Галоўны рэдактар незалежнага інтэлектуальнага штомесячніка ARCHE, заснаванага групай маладых інтэлектуалаў у 1998 годзе як штоквартальнік для публікацыі нацыянальнай і замежнай гуманітарнай, палітычнай і навуковай думкі, а таксама літаратурных твораў. З 2006 года выдаецца штомесяц. У 1997 годзе В. Булгакаў атрымаў спецыяльны грант Таварыства Апекі над Архівам Літаратурнага Інстытута ў Парыжы на месяц пабыту ў Заходняй Еўропе. У 1998 годзе Валеры Булгакаў быў навучэнцам Усходняй Летняй Школы Варшаўскага Універсітэта. З верасня 2006 г. да жніўня 2007 г. В. Булгакаў быў студэнтам Інстытута Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі ў Школе Камерцыі і Права Лазарскага ў Варшаве. Валеры Булгакаў – глава Мінскай Аналітычнай Групы, каманды незалежных экспертаў, дзейнасць якіх мае на мэце даследваць і даваць арыгінальную неканфармісцкую інтэрпрэтацыю фактаў, дат і пунктаў гледжання ў дачыненні да палітычнага, сацыяльнага і культурнага развіцця сучаснай Беларусі. Даследчыя інтарэсы В. Булгакава ляжаць у сферы гісторыі еўрапейскага нацыяналізму 19-га стагоддзя і нацыянальнай самасвядомасці ў сучаснай Беларусі. – за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай Еўропы, а таксама праблемам развіцця нацыянальных супольнасцей пасля распаду савецкай імперыі. |
![]() Шаноўны спадар пасол, шаноўныя ўдзельнікі сёньняшняй імпрэзы,
Толькі што агучаны выбар сёлетніх ляўрэатаў прэміі імя Ежы Гердройця аказаўся для мяне такім жа неспадзяваным, як і для абсалютнай бальшыні прысутных тутака людзей. Трэба прызнаць, што арганізатары па-майстэрску захоўвалі інтрыгу аж да самага апошняга моманту. Для мяне гэтая прэмія асабліва пачэсная, бо ніколі раней за сваю дзейнасьць мне не даводзілася атрымаліваць узнагароды такога ўзроўню. Прафэсар Аадам Мальдзс падчас свайго выступу гаварыў аб досьвед асабістых кантактаў з Ежым Гедройцем. На жаль, мне не пашчасьціла бачыць спадара рэдактара асабіста. Але мне такі паталаніла пазнаёміцца зь ім дзякуючы сучасным сродкам камунікацыі, найперш электроннай пошце. Хоць рэдактар парыскай “Kultury” ў часе майго звароту да яго разьмяняў дзясяты дзясятак, ён усьцяж заставаўся дынамічным чалавекам. Ён вельмі нам памог у выданьні анталёгіі тэкстаў сучасных польскіх інтэлектуалаў (я атрымаў ад яго ці пад дзясятак звычайных лістоў у гэтай справе). Мы нават дамовіліся з сп. Гердройцем аб інтэрвію для часопіса “ARCHE” – я пераслаў пытаньні, але адказаў так і не атрымаў. Здарылася гэта за некалькі месяцаў да яго сьмерці, калі сілы спадара рэдактара былі ўжо на зыходзе. Спадар пасол Генрык Літвін і іншыя выступоўцы сёньня падкрэсьлівалі месца Беларусі і беларусаў у паваенных канцэпцыях асяродзьдзя парыскай “Kultury”. Так, сапраўды, Ежы Гедройць задаваў мадэлі мысьленьня і ўзоры паводзінаў польскай і заходняй эліты ў дачыненьні Беларусі і беларусаў, якія дагэтуль застаюцца жывымі і запатрабаванымі. Сёньня, здаецца, не прагучала, што адна з апошніх ініцыятыў Гедройця, надзвычай важная для беларускай культуры, у роўнай ступені тычылася Беларусі і Польшчы. Маю на ўвазе заснаваньне катэдры беларускай культуры пры Беластоцкім унівэрсытэце, якое прабіў сам Гедройць, нягледзячы на стаўленьне мясцовага акадэмічнага істэблішмэнту. Катэдра і, шырэй, унівэрсытэт засяроджвае ўнікальны навуковы патэнцыял -- столькі дасьледчыкаў, які займаюцца беларускай праблематыкай, няма ні ў водным іншым эўрапейскім унівэрсытэце, хіба за выняткам варшаўскага. Яны пішуць высакаякасныя кнігі, якія мы ў моц нашых сьціплых сіл стараемся даносіць да беларускага чытача. Але вернемся ў пасьляваенны час. Нягледзячы на вялікі інтарэс да Беларусі, Гедройця часта чакала расчараваньне. У 1950-1960-ыя ён насіўся з рознымі ідэямі, у тым ліку выданьня анталёгіі беларускай паэзіі, але ня мог знайсьці беларускіх партнэраў, які б памаглі іх рэалізаваць. Здаецца, сытуацыя мала адмянілася і ў наступныя гады. Беларусы застаюцца ў даўгу перад Гедройцем, бо не адказвалі ўзаемнасьцю. Чым цяпер важны досьвед Гедройця зь беларускага пункту гледжаньня? Бо ён дае разуменьне таго, што культурная і інтэлектуальная дзейнасьць можа спрычыняца да сыстэмнай трансфармацыі грамадзтва, і што безь яе такія зьмены немагчымыя. Ён не пакідае сумневу, што веда, праўдзівасьць і сумленнасьць – гэта непераможная сіла. Калі каротка падсумаваць, галоўная ідэя Гедройця ў дачыненьні да Беларусі палягае ў тым, што яна зможа стаць дэмакратычнай краінай толькі тады, калі ўмацуецца нацыянальная сьвядомасьць беларусаў, і што празарлівыя людзі з усяго сьвету павінны памагаць гэтаму. Многія ідэі Гедройця яшчэ чакаюць свайго ўвасабленьня. Я б сказаў так: спадчына Гедройця так і застанецца неабжытай беларусамі, пакуль Беларусь і Польшчу разьдзяе недарэчная мяжа, на перасячэньне якой мы мусім трацць столькі энэргіі і нэрваў. Гэты штучны, прыніжальны бар’ер, пабудаваны таталітарнай імпэрыяй, дагэтуль дзеліць нашы народы і нашы душы. Толькі тады, калі ад гэтай мяжы не застанецца і знаку, і Беларусь стане членам эўрапейскай палітычнай і цывілізацыйнай супольнасьці, мы зможам н авест голас сказаць, што запавет Гедройця выкананы.
Дзякую за ўвагу. |
![]() Студэнткі польскай філалогіі Беларускага Дзяржаўнага універсітэта
Марыя Пушкіна і Любоў Падпарынава падрыхтавалі прэзентацыю пра мінскі перыяд жыцця патрона конкурсу – Ежы Гедройца. |
![]() Прафесар Адам Мальдзіс меў магчымасць непасрэдна кантактаваць
з Вялікім Рэдактарам. |
![]() Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Пётр Козакевіча ўручае
дыпломы намінаваным асобам |
![]() |
Прамова Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла РП у РБ Хенрыка Літвіна |
![]() Намінаты і лаўрэаты Х Конкурсу імя Ежы Гедройца за 2009 год
|
Злева направа: Юрый Васільеў, Аляксандр Байдаў, Аляксандр Фядута
|
![]() Злева направа: Андрэй Янушкевіч, Андрэй Хадановіч, Юрый Васільеў, Аляксандр Байдаў
|
![]() ЮРЫЯ ВАСІЛЬЕВА
Нарадзіўся ў 1939г. Член фотаклуба «Мiнск» з 1965 года. З 1978 па 1999гг. – Старшыня праўлення i мастацкi кiраўнiк фотаклуба «Мiнск». Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. Член Беларускага грамадскага аб'яднання (творчы саюз) «Фотамастацтва», старшыня экспертнай камісіі. З 2004г. –куратар фотагалерэі «Свет фота». У рамах дзейнасці фотаклуба «Мiнск» рэалізаваў шматлікія праекты: межсаюзныя выставы мастацкай фатаграфii «Фатаграфiка» -- 1971, 1973, 1975, 1978, 1981, 1989 гг., выставы ў рамах Усесаюзных аглядаў на ВДНГ у Маскве (1984, 1992, 1996г). Удзельнічаў у фотапленэрах Саюза польскiх мастакоў-фатаграфiкаў у г. Кельцы (1996, 1997г). Сумесна з Польскім Інстытутам рэалізаваў наступныя фотапраекты: выстава прац К. Гералтоўскага, Варшава (Мінск - 2006, 2007г., Гомель - 2007г., Віцебск - 2008г), выстава прац Е. Пёнтэка, Кельцэ (Мінск - 2008г., Віцебск - 2009г), выстава прац В. Качана (Мiнск) у Варшаве, праграма «Варшаўскае лета 2008», выстава прац Л. Падешвы (Сандомеж) - 2008г. Сумесны праект з Пасольствам Францыі ў Беларусі - «Выстава фатаграфій графа Бэнэдыкта Тышкевіча» - 2009г. |
|
![]() ![]() СВЯТЛЕНУ НЕМАГАЙ
Музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ. З 2008 г. — намеснік мастацкага кіраўніка Творчага аб’яднання “Беларуская капэла” пры Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета РБ. З 1995 г. – арганістка касцёла св. Роха на Залатой Горцы ў Мінску. У 1998-1999 гг. стажыравалася ў Акадэміі музыкі імя І. Я. Падэрэўскага ў Познані, у 2007 г. атрымала другую адукацыю ў БДАМ па спецыялізацыі “Арган”. Аўтарка шэрагу мес, літаній і многіх папулярных рэлігійных песень Як арганістка выступае ў Беларусі, Польшчы, Літве, Бельгіі, вядзе курс гісторыі арганнага мастацтва на штогадовых “Тыднях касцёльнай музыкі” у Полацку і Мінску.Выступае ў айчынных і замежных выданнях з артыкуламі, прысвечанымі музычнай культуры даўняй Рэчы Паспалітай. Навуковыя доследы, угрунтаваныя на крыніцах з архіваў і бібліятэк Беларусі, Польшчы, Літвы, Германіі, актыўна выкарыстоўвае ў практыцы складання канцэртных праграм і правядзення канцэртаў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вынікі навуковых пошукаў знайшлі адлюстраванне ў CD-дысках, а таксама шматлікіх радыё- і тэлеперадачах. і ВІКТАРА СКОРАБАГАТАВА
Заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва. Ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі. Нарадзіўся ў Мінску ў 1951 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. З 1977 па 2005 год – саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з 2005 – рэжысёр НАВТ оперы і балета РБ. У сезон 1980/81 стажыраваўся ў Міланскім тэатры La Scala. У 1984 годзе скончыў асісэнтуру-стажыроўку пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Прафесар кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат нацыянальных, усесаюзных і міжнарожных конкурсаў вакалістаў. Гастраляваў ў 20 краінах свету, у тым ліку шматразова ў Рэспубліцы Польшча. З 1992 года – мастацкі кіраўнік творчага калектыву “Беларуская Капэла”. Аўтар болей 200 навуковых артыкулаў, а таксама манаграфій, галоўны рэдактар трох серый нотных выданняў: “Музыка старажытных сядзібаў”, “Беларускі гістарычны нотазбор”, “Мікола Равенскі. Збор твораў”, у якіх выйшлі з друку звыш 30 нотных зборнікаў. Адзін з заснавальнікаў штогодніх музычных фестываляў: “Адраджэнне беларускай капэлы” (Мінск, у гэтым годзе адбудзецца ХІХ фестываль), Фэст старасвецкай культуры (Дудуткі), “Магутны Божа” (Магілёў), фестываля-конкурса вакалістаў, прысвечанага творчасці Станіслава Манюшкі “Убельская ластаўка” (Чэрвень). – за вяртанне памяці пра Станіслава Манюшку і , ў прыватнасці за падрыхтоўку і рэалізацыю пастаноўкі оперы“Шчаслівая Латарэя ў Мінску Губернскім” Станіслава Манюшкі.
|
|
![]() ![]() ВЕРУ САВІНУ
Журналіст, кінасцэнарыст, член Саюза журналістаў Масквы, член Саюза кінематаграфістаў РБ, член Саюза дызайнераў РБ, член Саюза журналістаў РБ.Нарадзілася ў Туле (РСФСР). Скончыла філалагічны факультэт БДУ імя Леніна ў 1973 г. З 1977 па 1985 – рэдактар тэатральнага аддзелу літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Аўтар і рэдактар творчых партрэтаў акцёраў, мастакоў, пісьменнікаў, кінематаграфістаў. У 1988-1989 гг – пазаштатны карэспандэнт праграмы “Взгляд” на ЦТ у Маскве. З 1990 г. – да цяперашняга часу працуе як журналіст і кінасцэнарыст. Публікацыі ў беларускай прэсе – “Савецкая Беларусія”, “Культура”, “ЛІМ”, часопіс “Бярозка”; у расійскай - «Известия», французскай – “Руская думка” і “Мідзі лібр”. У 1992 годзе – член журы фестывалю ў Канах (Францыя) «FIPA» - секцыя “Падзеі ў грамадстве і вялікія рэпартажы”. Аўтар шматлікіх дакументальных фільмаў, між іншым фільма «Гэты дзiўны свет…Чэслаў Немэн», знятага ў 2009 г. для БТ у сааўтарстве з А.Нілавым. і АЛЯКСАНДРА НІЛАВА
Член Саюза журналістаў РБ. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гомелі. Скончыў эканамічны факультэт ГДУ ў 1982 г. Першая публікацыя – у газеце “Гомельская праўда” ў 1975 годзе. Публікацыя ў газеце “Руская думка” (Парыж), 1992 г. “Дзядзька Ваня і Мікалай” (пра пляменніка І. Буніна, які жыў у Мінску). Сцэнарыст і аператар рэкламнай прадукцыі СП «Орион», ЗАО «Персона-сервис», ООО «Рамгасия», ООО «Инкотрастсервис» (г. Москва). 1989 –1996г., 1998-2005 гг., «ИнкомГарант» - 2006г. Аператар кінастудыі “Навігатар”, г. Мінск, 2005 г. Аўтар сцэнарыяў і аператар праграмы “Гурман”, Беларускае тэлебачанне, літаратурна-драматыная рэдакцыя, 1996-1997 гг. Публікацыі ў газеце “Культура”, г. Мінск, 2006 г. Арганізатар шматлікіх выставак і фестываляў. Аўтар дакументальных фільмаў, сярод якіх - “Гэты дзіўны свет… Чэслаў Немен”, БТ, 2009 г. (у сааўтарстве з В. Савінай). – за хвалюючую кінааповесць пра Чэслава Немэна “Гэты дзіўны свет”. |
|
![]() МІКАЛАЯ ПІНІГІНА
Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1957 годзе ў г. Ізюм ва Ўкраіне.У 1979 годзе скончыў режысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў рэжысёрам на беларускім тэлебачанні, артыстам Рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага, стажыраваўся ў якасці рэжысёра ў Маскоўскім Малым тэатры. З 1985 года – рэжысёр Нацянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і выкладчык кафедры «Майстэрства акцёра і рэжысуры» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1995 годзе праходзіў стажыроўку «Courant Fest» у Парыжы па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Францыі. З 1998 па 2010 гг. – рэжысёр Вялікага драматычнага тэатра ім. Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Мікалай Пінігін паставіў больш за 50 спектакляў. З’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (за спектакль «Тутэйшыя» Я. Купалы, 1992), тэатральнай прэміі БСТД імя Е. Міровіча ў намінацыі «За лепшую рэжысуру» (спектакль «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, 1994, 1999). У 1994 годзе рэжысёр быў прызнаны «Чалавекам года Беларусі» ў намінацыі «Сцэна». Дыпламант міжнародных фестываляў у Кракаве (Польшча), Маскве (Расія), Харкаве (Украіна), Браціславе (Славакія), Таліне (Эстонія), Вільнюсе (Літва). – за тэатральныя інсцэніроўкі, якія закранаюць праблему нацыянальнай прыналежнасці і гістарычнага дыялога культур. |
|
АНАТОЛЯ ТРАФІМЧЫКА
Кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны. Працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. З нядаўняга часу працуе на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Займаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследуе праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступае ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Мае больш за 80 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі і інш. – за гістарычную публіцыстыку, якая характарызуецца аб’ектыўным і добрасумленным падыходам да падзей другой сусветнай вайны. |
|
![]() АЛЯКСАНДРА ФЯДУТУ
Кандыдат філалагічных навук, даследчык беларуска-руска-польскіх літаратурных сувязей, літаратурны крытык і журналіст. Упершыню апублікаваў шэраг дакументаў з архіваў Польшчы, Літвы і Расіі, у тым ліку лісты М. Маліноўскага да І. Лелевеля, Т. Булгарына да А.-Г. Кіркора, Ю. Пшэцлаўскага да П. Гаеўскага, а таксама ліст А. Карпюка да Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. Гарбачова, у якім вядомы беларускі пісьменнік узнімае пытанне пра становішча палякаў у СССР. Сярод герояў навуковых даследаванняў – А. Міцкевіч, В. Будрэвіч, В. Сянкоўскі, Э. і З. Фяліньскія, многія іншыя постаці, якія пакінулі яркі след у гісторыі абодвух нашых народаў. Быў ініцыятарам выдання на беларускай мове “Успамінаў Сапліцы” Х. Жавускага і напісаў прадмову да кнігі. Выдаў кнігу “Лісты мінулых часоў” (2009), прысвечаную літаратурнаму быту ХІХ стагоддзя, у якой разглядаюцца падзеі польскай літаратуры ў кантэксце гісторыі літаратуры Расійскай Імперыі. Рэдактар і ўкладальнік беларускага біяграфічнага альманаха “Асоба і час” (2009), у якім шматлікія матэрыялы прысвечаны агульнаму беларуска-польскаму мінуламу. - за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, якая напамінае сучаснікам пра важнасць нашай агульнай, польска-беларускай гісторыі. |
![]() АНДРЭЯ ХАДАНОВІЧА
Паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Нарадзіўся ў 1973 у Мінску. Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім Нацыянальным Гуманітарным Ліцэі імя Я. Коласа. Кіраўнік “Перакладчыцкай Майстэрні” пры Беларускім Калегіюме. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў. Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan” і тыднёвіку “Наша Ніва”.Аўтар васьмі паэтычных кніг. Укладальнік анталогіі маладой беларускай паэзіі “Pępek nieba/Пуп неба”, якая выйшла ў арыгіналах і ў перакладах на польскую мову. Перакладае паэзію з сямі моваў, у апошнія гады ўсё часцей – з польскай мовы. Укладальнік і перакладчык шматлікіх кніг паэзіі. Шматгадовы ўдзельнік, а пазней каардынатар з беларускага боку міжнароднага праекту “Translatorium” – школы мастацкага перакладу для перакладчыкаў з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і беларускі куратар міжнароднага фестывалю “Magnus Ducatus Poesis/Вялікае Княства Паэзіі” для паэтаў з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007) і прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008). – за стойкія і паспяховыя пошукі новых форм дыялога паэтаў з абшараў былога Вялікага Княства Літоўскага. |
|
![]() АНДРЭЯ ЯНУШКЕВІЧА
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Нарадзіўся ў г. Вялікая Бераставіца ў 1976 г. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. У 2002 г. абараніў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдацкую дысертацыю на тэму ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай вайне. З 2003 г. займаецца арганізацыяй навуковай дзейнасці і выкладаннем ў БІП – Інстытуце Правазнаўства. Даследуе пытанні ваеннай і палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны XVI ст. Аўтар больш за 30 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі “Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558-1570 гг.” (2007). Стыпендыят Польскага камітэта ЮНЕСКА, Музея гісторыі Польшчы, Фундацыі каралевы Ядвігі Ягелонскага універсітета, Нямецкага гістарычнага інстытута ў Варшаве і інш. – за пошук новых тэм у даследаванні гісторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ўменне зацікавіць імі выдатных навукоўцаў іншых краін. |




















