Гісторыка-мастацкая выстава «Эмерык фон Гутэн-Чапскі. На фоне эпохі»
24 лютага 2009 года а 17-й гадзіне ў «Мабільнай галерэі» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гісторыка-мастацкай выстаўкі «Эмерык фон Гутэн-Чапскі. На фоне эпохі», падрыхтаванай сумесна з Прылуцкім цэнтрам народнай творчасці і прысвечанай да 180-годдзю з дня нараджэння Эмерыка фон Гутэн-Чапскага.
17 лістапада 2008 года споўнілася 180 гад з дня нараджэння славутага калекцыянера, графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага (1828-1896) — самага славутага прадстаўніка роду Чапскіх, якія пасяліліся на Міншчыне ў 2-й палове 18-га стагоддзя.
Эмерык Чапскі скончыў Маскоўскі універсітэт са ступенню кандыдыта прыродазнаўчых навук, займаў пасады віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга і губернатара Ноўгарада. Затым ён стаў дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрства дзяржаўнай маёмасці ў Расіі.
Пасля адстаўкі Эмерык Чапскі пасяліўся ў Станькаве і пачаў актыўна папаўняць нумізматычную і іншыя калекцыі старажытнасцей. Ён сабраў вялікую бібліятэку. Велізарная навуковая работа Чапскага была адзначана вялікім сярэбраным медалём Рускага Археалагічнага таварыства.
Большую частку сваіх збораў Эмерык Чапскі перавёз у Кракаў — старажытную сталіцу Польшчы. Там гэтыя зборы сталі асновай Нацыянальнага музея. Затым у Кракаў паступілі архівы нашчадкаў Эмерыка Чапскага. На мінскай зямлі граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі стварыў вялікі адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс — Станькаўскі ключ, у склад якога ў 1871 годзе ўвайшоў і маёнтак Прылукі.
З 2001 года ў Прылуках на базе Прылуцкага цэнтра народнай творчасці дзейнічае народнае гісторыка-краязнаўчае аб'яднанне «Прылуцкая спадчына». Тут сабрана вялікая колькасць матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці графа Эмерыка фон Гутэн-Чапскага і іншых прадстаўнікоў роду Чапскіх. З гэтай нагоды Прылуцкі цэнтр народнай творчасці прадставіць выставу, якая будзе складацца са стэндаў «Прылукі праз вякі: 15-21 стагоддзі» і мастацкіх твораў (партрэты Эмерыка Чапскага і іншых прадстаўнікоў роду Чапскіх, габелены на гістарычную тэматыку), а таксама кнігі, альбомы, архіўныя дакументы з фондаў аб'яднання «Прылуцкая спадчына».
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сваёй частцы экспазіцыі прадставіць шэраг дакументаў, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць Эмерыка Чапскага і яго славутых нашчадкаў.
Тэл. для даведак: 293-28-23, 293-27-67.




Каментарыi да падзеi (4):
PUchMPqRhtwtyaIYdBz
xGoaRBnBme
dyayxm
NgidohdaRZel