падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння”

19 сакавiка 2015Гісторыя
Месца: Мінск, Гатэль "Манастырскі", вул. Кірылы і Мяфодзія, 6

Інстытут "Палітычная сфера", Беларускі Калегіюм і Польскі Інстытут ў Мінску запрашаюць на дыскусію і прэзентацыю анталогіі краёвай думкі.
 

Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння” з удзелам аднаго з першых даследчыкаў краёвай ідэі – Яна Юркевіча, прафесара Познаньскага ўніверсітэта(Польшча) - адбудзецца 19 сакавіка а 18.30.

Акрамя Я. Юркевіча ў дыскусіі прымуць удзел вядомыя беларускія даследчыкі: Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Бабкоў.

Падчас абмеркавання плануецца закрануць пытанні: Якое месца краёвая ідэя займае ў палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі рэгіёну? Якія асноўныя палітычныя і культурныя ідэі развіваліся краёўцамі?
Якія аспекты краёвай ідэі захоўваюць сваё значэнне сёння? Як спадчына краёвай ідэі выкарыстоўвеюцца ў культурнай прасторы і палітычным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы?

Дыскусія будзе спалучана з прэзентацыяй электроннай версіі “Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”, падрыхтаванай Інстытутам “Палітычная сфера”.
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ