РЭТРАСПЕКТЫЎНЫЯ ПАКАЗЫ ФІЛЬМАЎ РЭЖЫСЁРА АНДЖЭЯ ВАЙДЫ
22 лiстапада 2010Кiно
Мінск, к/т "Пабеда", вул. Інтэрнацыянальная 20
Дарагія сябры польскага кіно!
Я вельмі рады, што гэты паказ маіх фільмаў адбудзецца, і фільмы, якія Вы ўбачыце, з’яўляюцца гісторыяй ад “Дантона” – фільма з далёкага мінулага – і “Пана Тадэвуша” да “Чалавека з мармуру”, які часава намнога больш блізкі. Але гэта ўсё гісторыя. Навошта я столькі часу і намаганняў прысвяціў таму, каб рэалізаваць нешта, што адбылося ў мінулым?
Я думаю, што хтосьці добра сказаў, што грамадства без усведамлення гісторыі – гэта натоўп. Натоўп збіраеццца і разыходзіцца. Але мы, якія усведамляем уласную гісторыю і мінулае, якія нас ствараюць, да якіх мы звяртаемся. Мы маем гэтую сувязь, якая дазваляе нам разам глядзець гістарычныя фільмы. Быць разам і ствараць адну супольнасць.
Польская кінашкола пачала менавіта з таго, што стварала фільмы пра польскае мінулае, галоўным чынам ваеннае, пра тыя выпрабаванні, што мы прайшлі. Сярод тых ваенных выпрабаванняў не магло быць аднаго фільма – не магло быць фільма пра Катынь. З 1945 па 1989 гады гэта тэма наогул не існавала. Чаму менавіта я звярнуўся да гэтай тэмы і чаму яна настолькі важная ў гэтым паказе? Бо ў пэўным сэнсе гэта гісторыя майго бацькі і маці, капітана Якуба Вайды, які быў замардаваны ў падвалах НКУС у Харкаве і пахаваны там у лесе за горадам. Але таксама і таму, што гэта падзея, якая засталася глыбока не толькі ў нашай памяці, але і глыбока ў нашых сэрцах. Перш за ўсё сярод тых, хто страціў сваіх блізкіх, але не толькі. Гэты фільм павінен быў быць створаны ў той момант, калі з’явілася такая магчымасць. Якраз я быў рэжысёрам, які звярнуўся да гэтай тэмы. Я спадзяюся, што гэта першае слова ў гэтай справе і з’явяцца іншыя фільмы. Але я вельмі шчаслівы, што сярод тых фільмаў, якія Вы будзеце глядзець на паказе фільмаў Анджэя Вайды, ёсць фільм “Катынь”.
Сардэчна вітаю Вас!
Анджэй Вайда

22 лістапада, 19:00
ДАНТОН /136 хв., каляр.,1982 г./

Парыж, 1794 год. У рэвалюцыйнай Францыі бясчынствуе тэрор. Рабесп'ер абвінавачвае Дантона і яго сяброў у контррэвалюцыйнай дзейнасці. Узнагароды: Прэмія «Сезар» за лепшую рэжысуру (1983)
23 лістапада, 19:00
ЗАПАВЕТНАЯ ЗЯМЛЯ /138 хв., каляр., 1974 г. /

Канец ХIХ стагоддзя. Лодзь. Тры таварышы - паляк, яўрэй і немец – вырашаюць пабудаваць фабрыку і канкурыраваць з магнатамі тэкстыльнай прамысловасці. Узнагароды: Намінацыя да Прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны фільм» (1976)
25 лістапада, 19:00
ПАНEНКІ З ВІЛЬКА /118 хв., каляр., 1979 г. /

Экранізацыя вядомай аповесці Яраслава Івашкевіча. Аповесць поўная глыбокіх разважанняў пра згубленае каханне і адносіны чалавека да жыцця і смерці. Узнагароды: Намінаваны да Прэміі «Оскар» (1980)
26 лістапада, 19:00
УСЁ НА ПРОДАЖ /94 хв., каляр., 1969 г./

Псіхалагічная драма. Аповед пра чалавека, які нечакана памёр. Яго смерць змушае задумацца пра тое, кім ён быў на самой справе, што пасля сябе пакінуў, кім застанецца ў памяці тых, хто яго кахаў. Узнагароды: Галоўны прыз ХХ МКФ у Эдзінбургу (1968)
27 лістапада, 18:30
ЧАЛАВЕК З МАРМУРУ /156 хв., каляр., 1976 г./

Агнешка здымае дыпломны фільм пра ўдарніка працы Біркута. Спрабуючы даведацца пра яго жыццё, яна сутыкаецца з праўдай пра цяжкія для польскага народа 50-я гады. Узнагароды: Прыз FIPRESSI МКФ у Канах (1978), Прыз «Хрустальная зорка» для Ежы Радзівіловіча на МКФ у Брусэлі (1979)
28 лістапада, 18:30
ПАН ТАДЭВУШ /120 хв., каляр., 1999 г./

«…Гэта аповед пра ксяндза Робака – Яцка Сапліцу, пра забойцу, які пакаяўся і пасля стаў мучанікам. Ксёндз Робак, як сакрэтна высланы партыёт, рыхтуе паўстанне супраць царызму». Узнагароды: Узнагарода Таварыства польскіх фільмаў «Брыльянтавыя білеты» за фільм, які карыстаецца найбольшай папулярнасцю. «Залатая стужка» ў намінацыі «Польскі фільм» (1999).
29 лістапада, 19:00
КОРЧАК /113 хв., каляр., 1990 г. /

Кінабіяграфія доктара Януша Корчака, вялікага гуманіста, педагога, дзеяча яўрэйскай абшчыны, які загінуў разам са сваімі выхаванцамі ў канцэнтрацыйным лагеры. Паэтычны фінал чорна-белага фільма з'яўляецца контрапунктам трагедыі Халакоста і выказвае ўшанаванне памяці яе ахвяр. Узнагароды: Спецыяльная ўзнагарода журы МКФ ў Канах (1990)
30 лістапада, 19:00
КАТЫНЬ /117 хв., каляр., 2007 г./

Фільм распавядае пра Катынскі расстрэл і быў зняты па кнізе Анджэя Мулярчыка «Post mortem. Катынская гісторыя». Дзеянне ў фільме пачынаецца 17 верасня 1939 года і заканчваецца восенню 1945. У фільме фактычна чатыры галоўныя лініі. Гэта лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца пра яе. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць, не вераць у смерць, спадзяюцца. Узнагароды: Галоўная ўзнагарода «Polskie Nagrody Filmowe — Orły 2008” (усяго атрымана 7 статуэтак ў розных катэгорыях). Намінацыя да Прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны фільм» (2008)
Месца: Мінск, к/т "Пабеда", вул. Інтэрнацыянальная 20




Каментарыi да падзеi (6):
KtVmurYITqenYklt
vxSMDjRJStXnZq
zgRqPHARbGzW
NbjcKdAP
FDzKhfGvgWU
YGEfzMtH