РЭТРАСПЕКТЫЎНЫЯ ПАКАЗЫ ФІЛЬМАЎ РЭЖЫСЁРА АНДЖЭЯ ВАЙДЫ
2 красавіка /Пачатак а 15-й гадзіне/
УСЁ НА ПРОДАЖ /1969, каляр., 94 хв./
Псіхалагічная драма. Апавяданне пра чалавека, які нечакана памёр. Яго смерць змушае задумацца пра тое, кім ён быў на самой справе, што пасля сябе пакінуў, кім застанецца ў памяці тых, хто яго кахаў.
Узнагароды: Галоўны прыз ХХ МКФ у Эдзінбургу (1968).
5 красавіка /Пачатак а 16-й гадзіне/
ЧАЛАВЕК З МАРМУРУ /1976, каляр., 156 хв./
Агнешка здымае дыпломны фільм пра ўдарніка працы Біркута. Спрабуючы даведацца пра яго жыццё, яна сутыкаецца з праўдай пра цяжкія для польскага народа ў 50-я гады.
Узнагароды: МКФ у Канне - прыз FIPRESSI (1978), МКФ в Брусэлі - прыз «Хрустальная зорка» для Ежы Радзівіловіча (1979)
6 красавіка /Пачатак а 16-й гадзіне/
ЗАПАВЕТНАЯ ЗЯМЛЯ /1974, каляр., 138 хв./
Канец ХIХ стагоддзя. Лодзь. Тры таварышы - паляк, яўрэй і немец – вырашаюць пабудаваць фабрыку і канкурыраваць з магнатамі тэкстыльнай прамысловасці.
Узнагароды: Намінацыя на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны фільм» (1976)
7 красавіка /Пачатак а 16-й гадзіне/
ПАНEНКІ З ВІЛЬКА /1979, каляр., 118 хв./
Экранізацыя вядомай аповесці Яраслава Івашкевіча. Аповесць поўная глыбокіх разважанняў пра згубленае каханне і адносіны чалавека да жыцця і смерці. Фільм быў намінаваны да Прэміі «Оскар».
8 красавіка /Пачатак а 16-й гадзіне/
ДАНТОН /1982, каляр., 136 хв./
Парыж, 1794 год. У рэвалюцыйнай Францыі бясчынствуе тэрор. Рабесп'ер абвінавачвае Дантона і яго сяброў у контррэвалюцыйнай дзейнасці.
Узнагароды: Прэмія «Сезар» за лепшую рэжысуру (1983)
9 красавіка /Магілёў, кінатэатр «Космас», пр-т Пушкінскі, 10/
/Пачатак а 16-й гадзіне/
ЧЭРЦІ /1983, каляр., 116 хв./
Нашумелая ў Еўропе экранізацыя аднаго з самых дзіўных і злавесных раманаў Ф. М. Дастаеўскага



