Прэзентацыя польскага мастацкага фільма «Язмін»
Фільм апавядае загадкавую і магічную гісторыю, напоўненую пачуццёвымі пахамі, асаблівым святлом, якое распаўсюджвае вакол сябе каханне. Манастыр, у якім адбываецца дзеянне фільма, не адрозніваўся б ад іншых, калі б не тое, што тры манахі валодаюць незвычайнымі рысамі. Кожны з іх мае розны фруктовы пах: адзін пахне чаромхай, другі — чарэшняй, а трэці — слівай, і гэтыя пахі валодаюць асаблівымі ўласцівасцямі
У манастыры з’яўляецца маладая рэстаўратар, якая атрымлівае даручэнне аднавіць іконы. Наташа прыязджае разам са сваёй 5-гадовай дачкой Геняй. Абаянне і дапытлівасць дзяўчынкі ўносяць шмат замяшання ў спакойнае жыццё манахаў
У гэтай гісторыі і людзі, і будынкі, і пахі маюць свае таямніцы
Гэта фільм, які пахне каханнем!
Фільм дэманструецца на польскай мове з беларускімі субтытрамі.
Пачатак а 19-й гадзіне.




Каментарыi да падзеi (4):
IoXbKCaSbaCUKQ
FEVptYhmsiElUpskr
uxsytmSvcE
fycjd