ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ. Фільм "Яго вялікае каханне"
18 студзеня 2012Кiно
ЯГО ВЯЛІКАЕ КАХАННЕ /1936, ч/б., 82 хв./
Рэжысёр: Станіслава Пежаноўска, Мечыслаў Кравіч
У ролях: Стэфан Ярач, Лена Жэліхоўска, Лала Гурска, Тадэвуш Ольша, Міхал Зніч
Былы акцёр Канстанты Курчак працуе суфлёрам у тэатры. У яркім і чужым тэатральным свеце яго трымае адзінае жаданне – сыграць ролю Банапарта. Ён упэўнены, што ў кожным чалавеку жыве Напалеон. Курчак ажаніўся са статысткай з тэатра Людвікай і стаў бацькам яе дзіцяці. Сям'я і бацькоўства робяць яго шчаслівым, але жыццё падвяргае яго цяжкім выпрабаванням.
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Пачатак а 19-й гадзіне.
Месца: Мінск, Беларуская акадэмія мастацтваў. Аўдыторыя № 423 (пр. Незалежнасці, 81)



