ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ. Фільм "Недарэка"
1 лютага 2012Кiно
НЕДАРЭКА /1937, ч/б., 74 хв./
Рэжысёр: Мечыслаў Кравіч
У ролях: Адольф Дымша, Рэната Радаеўска, Міхал Зніч, Юзэф Орвід.
Чарговае разарэнне пагражае дырэктару аўтамабільнай майстэрні Ануфрыю Маеўскаму. У Ануфрыя ёсць правераны спосаб спыніць катастрофу. Ён паведамляе сваёй амерыканскай цётцы пра нараджэнне чарговага дзіцяці. Узрадаваўшыся, яна высылае буйную суму і едзе сама.
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Пачатак а 19-й гадзіне.
Месца: Мінск, Беларуская акадэмія мастацтваў. Аўдыторыя № 423 (пр. Незалежнасці, 81)



