ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ. Фільм "Кароль Матэвуш І"
22 лютага 2012Кiно
КАРОЛЬ МАТЭВУШ I /1958, каляр., 89 хв./
Рэжысер: Ванда Якубоўская
Пасля смерці бацькі маленькаму прынцу Матэвушу давялося ўскласці на свае плечы зусім недзіцячы груз - ён павінен быў стаць новым каралём. Але не ўсім прыйшліся да спадобы такія змены: падступны Генерал даўно марыў прымерыць на сабе карону. Каб ажыццявіць свае зласлівыя задумы, ён вырашае пазбавіцца хлапчука любым спосабам ...
Фільм дэманструецца на мове арыгінала
Пачатак а 19-й гадзіне.
Месца: Мінск, Беларуская акадэмія мастацтваў. Аўдыторыя № 423 (пр. Незалежнасці, 81)



