падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Паказ фільма “Варшаўскае паўстанне”

23 верасня 2015Кiно
Месца: Мінск, к/т “Цэнтральны”, пр. Незалежнасці, 13

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
Музей Варшаўскага паўстання ў Варшаве
NEXT Film

 

Гэта адзіны такога тыпу праект у свеце: ён складаецца з гістарычных кадраў кінахронікі паўстання, каларызаваных і аб’яднаных у адзіны фільм, зразумелы для сучаснага гледача. Прачытаныя па губах словы, дзякуючы майстэрству акцёраў, ажываюць у вуснах сотняў герояў тых трагічных дзён…

Фільм “Варшаўскае паўстанне” выпусціў Музей Варшаўскага паўстання. Генеральны прадзюсер фільма – Пётр Слівоўскі, кіраўнік гістарычнага аддзела Музея Варшаўскага паўстання. Аўтар ідэі – Ян Камаса. Сцэнарый апрацавалі Іаанна Паўлюскевіч, Ян Алдакоўскі і Пётр Слівоўскі. Для сучаснага фільма дыялогі напісалі Іаанна Паўлюскевіч і Міхал Суфін. Да ўдзелу ў праекце былі запрошаны акцёры – Мацей Наўроцкі, Міхал Жураўскі і Міраслаў Збраевіч, галасамі якіх гавораць галоўныя героі фільма. Рэжысёрам дубляжа выступіла Мірыям Александровіч. Каларызацыяй займаўся вядомы польскі аператар Пётр Сабацінскі-малодшы. Музыку напісаў Барташ Хайдэцкі. За поўнае агучванне фільма адказваў Барташ Путкевіч. За мантаж фільма “Варшаўскае паўстанне” адказвалі Іаанна Бруль і Міленія Фідлер.