падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Паказ фільма "Богі" (Bogowie)

13 мая 2015Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр "Победа", вул. Інтэрнацыянальная, 20

З нагоды Дня Еўропы

Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі, амбасады краін ЕС у Беларусі пры падтрымцы Упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама

прастаўляюць

Фестываль сучаснага еўрапейскага кіно: Новы погляд на Стары Cвет

13 мая паказ фільма "Богі" (Bogowie), 121 хв., Польшча, 2014 год

Рэжысёр: Лукаш Палкоўскі

У ролях: Томаш Кот, Пётр Главацкі, Шымон Пётр Варшаўскі, Магдалена Чэрвіньска, Рафал Завіруха, Марта Сьцісловіч, Караліна Пяхота, Аркадыюш Янічак, Магдалена Врубель, Мілена Сушыньска

Узнагароды і прэміі:

2015 – прыз «Арол» Польскай кінаакадэміі за найлепшы фільм, выканаўцу галоўнай мужчынскай ролі (Томаш Кот), выканаўцу мужчынскай ролі другога плана (Пётр Главацкі), рэжысёру, сценарысту, аператару, прыз глядацкіх сімпатый

2014 – прыз «Залатыя львы» Нацыянальнага кінафестывалю польскіх фабулярных фільмаў у г. Гдыні за найлепшы фільм, выкананне галоўнай мужчынскай ролі (Томаш Кот), сцэнарый

 

Польшча, сярэдзіна 1980-х гг. Кардыёхірург Збігнеў Рэлігі мае намер здзейсніць аперацыю паперасадцы сэрца. Прафесійныя амбіцыі сутыкаюцца з маральнымі прынцыпамі, жарсць канкуруе з адчаем.

 
Кінатэатр "Победа", вул. Інтэрнацыянальная, 20, тэлефон для даведак (017) 203 77 66

Уваход вольны

Квіткі можна атрымаць у кінатэатры ў дзень паказу за гадзіну да яго пачатку