падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

КШЫШТАФ КРАЎЗЭ. РЭТРАСПЕКТЫВА ФІЛЬМАЎ У МАГІЛЁВЕ

12 - 15 лiстапада 2015Кiно
Месца: Магілёў, Кінатэатр «Радзіма», вул. Ленінская, 47

КШЫШТАФ КРАЎЗЭ (22.04.1953-24.12.2014) - рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, інтэлектуал. Адзін з найбольш вядомых сучасных польскіх рэжысёраў аўтарскага кіно, лаўрэат шматлікіх узнагарод на польскіх і міжнародных фестывалях за фільмы «Доўг», «Мой Нікіфар», «Плошча збаўцы», «Папуша».

12 лістапада, 18.00

ПАПУША /Драматычны фільм, 2013 г., ч/б., 125 хв./

У ролях: Ёвіта Буднік, Антоні Паўліцкі, Артур Стэранко

Папуша, якую ў свеце звалі Браніслава Вайс, пражыла доўгае жыццё, з'ехаўшы ў Румынію яшчэ зусім юнай дзяўчынай. Яна здолела заваяваць прызнанне, асабліва складана ёй давялося падчас Другой сусветнай вайны, калі нацысты знішчалі цыган нароўні з габрэямі. Папуша здолела выжыць і расказаць пра той час.

13 лістапада, 18.00

ПЛОШЧА ЗБАЎЦЫ /Драматычны фільм, 2010 г., каляр., 105 хв./

У ролях: Ёвіта Буднік, Аркадзіюш Янічэк, Эва Вэнцэль

У кватэры на варшаўскай плошчы Збаўцы жыве сям’я: муж з жонкаю, два сыны ды мужава мама. Іх штодзённасць поўная ўзаемных прэтэнзій, асабістых расчараванняў, што з часам спараджае жорсткасць, варожасць, здзекі. Маладая сям’я будавала кватэру, аднак кампанія-забудоўнік збанкрутавала, і сын з жонкаю ды дзецьмі пераязджаюць жыць да маці. Тая варожа ставіцца да нявесткі, а муж не звяртае ўвагі на жончыны праблемы. Даведзеная да адчаю цяжкасцямі лёсу, здзекамі свекрыві ды здрадаю мужа, маладая жанчына спрабуе атруціць сябе і дзяцей. Фільм зняты паводле рэальных падзеяў,

14 лістапада, 18.00

МОЙ НІКІФАР /Драматычны фільм, 2004 г., каляр., 97 хв./

У ролях: Крыстына Фэльдман, Роман Ганцарчык, Ежы Гудэйка

Фільм грунтуецца на рэальных падзеях і расказвае пра апошнія дзесяць гадоў жыцця славутага майстра прымітывізму – мастака-самавука Нікіфара з польскай Крыніцы. Нікіфар, не прызнаны нават у родным мястэчку, без запрашэння пачынае працаваць у майстэрні Мар’яна Власіньскага. Той перш імкнецца пазбыцца яго, але, пазнаёміўшыся бліжэй з ягонаю творчасцю, адмаўляецца ад уласных мастацкіх амбіцыяў і аддае сваё жыццё клопату пра хворага народнага мастака.

15 лістапада, 18.00

ДОЎГ /Драматычны фільм, 1999 г., каляр., 106 хв./

У ролях: Робэрт Ганера, Яцэк Борцух, Анджэй Хыра

Адам і Стэфан шукаюць дадатковага паручыцеля, каб атрымаць крэдыт у банку для адкрыцця ўласнай справы. Былы сусед Стэфана Герард - цяпер паспяховы бізнесмен - прапаноўвае ім дапамогу ў абмен на высокі адсотак ад прыбытку. Калі сябры адмаўляюцца ад яго ўдзелу ў пагадненні, Герард патрабуе з іх грошы за свае паслугі і для гэтага выкарыстоўвае самыя жорсткія і зневажальныя метады ...

Фільм заснаваны на сапраўднай крымінальнай справе маладых бізнесменаў Артура Брылінскага і Славаміра Сікоры, якія ў сакавіку 1994 года забілі двух вымагальнікаў, якія патрабавалі ад іх пагашэння фіктыўнай запазычанасці.

Уваход па запрашальніках, якія можна набыць у кінатэатры.
Колькасць месцаў абмежаваная.