падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Кінапаказ дакументальнага фільма "IN TOUCH" (Польшча)

6 лiстапада 2019Кiно
Месца: Мінск, К/т "SILVER SCREEN", зала №6

6 лістапада /т "SILVER SCREEN", зала № 6, 20: 30

Асноўны конкурс дакументальнага кіно ў рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» 

Паказ дакументальнага фільма:

"НА СУВЯЗІ"  ("In Touch") (Польшча, Ісландыя), рэж. Павел Зямільскі 

У фільме распавядаецца аб жыхарах польскай вёсачкі ў Мазурыі, «краіне тысячы азёр». Пачынаючы з 80-х многія маладыя людзі эмігравалі адсюль у Ісландыю, і ніхто не вярнуўся назад. Тыя, хто застаўся (пераважна пажылыя людзі) спадзяюцца на ўз’яднанне сямей. Але іх дзеці і ўнукі ўжо ўладкаваліся на новым месцы. Сваякі не часта могуць пабачыць адно аднаго: паміж імі вялікая адлегласць, ападарожжа з Польшчы ў Ісландыю абыходзіцца дорага. Лепшае выйсце ў такой сітуацыі — сталая сувязь па скайпе.

2018 IDFA (Нідэрланды) — спецыяльны прыз журы ў катэгорыі сярэднеметражнага кіно
2019 МКФ «Флаэрціяна» (Расія) — міжнародная конкурсная праграма
МКФ «Millenium Docs Against Gravity» (Польшча) — афіцыйная праграма
Кракаўскі МКФ (Польшча) — афіцыйная праграма