падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "ЗАПАВЕДНІК"

14 кастрычнiка 2015Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310. (ст. м. “Акадэмія навук”)

ПОЛЬСКІ КІНАКЛУБ
 
прадстаўляе
 

ЗАПАВЕДНІК /2007, каляровы, 115 хвл./

Рэжысёр: Лукаш Палкоўскі

Фатограф Марцін Вілчыньскі пераязджае ў даваенны дом. Гаспадар прапаноўвае яму зрабіць фатаграфіі свайго дома і яго жыхароў. Уцягнуўшыся ў здымкі, ён адкрывае іншы свет. Марцін закахаўся ў суседку Ханку і трапіў у чорны спіс яе сужыцеля. Пазней фатограф заўважае дзіўную сімпатыю да сябе з боку малалетняга хлопчыка. Спачатку рудавалосы падлетак разбівае люстэрка яго шафы, затым крадзе ў яго фотакамеру. Гэтыя падзеі кардынальна зменяць жыццё Марціна, падараваўшы яму адданых сяброў і каханую дзяўчыну.

Пачатак а 19-й гадзіне.
 
Фільм дэманструецца на мове арыгінала.

Уваход вольны.