Фільм "РОВАР МАЙГО БАЦЬКІ"
РОВАР МАЙГО БАЦЬКІ /2012, каляр., 94 хв./
Рэжысёр: Пётр Тшаскальскі
Аднойчы раніцай сямідзесяцігадовы Влодэк знаходзіць ліст, у якім яго жонка кажа, што сыходзіць ад яго. Ад гэтай жудаснай навіны Влодэк губляе прытомнасць і трапляе ў шпіталь. У шпіталі яго наведваюць сын і ўнук-падлетак. Яго сын Павел – вядомы піяніст і жыве ў Берліне. Яго ўнук Мацэк студэнт, ён жыве ў Лондане са сваёй маці. Павел і Мацэк, бацька і сын, якія не мелі зносінаў шмат гадоў, вырашаюць вярнуць іх маму і бабулю дадому.
Узнагароды: Кінафестываль у Гдыні: Прыз за лепшы сцэнар Войцэху Ляпянку і Пятру Тшаскальскаму на ФПМФ у Гдыні. Прыз Асацыяцыі замежных арганізатараў польскіх фестываляў „За адлюстраванне незвычайнай прыгажосці паўсядзённага жыцця” на ФПМФ у Гдыні. „Залаты кенгуру” - прыз аўстралійскіх дыстрыб'ютараў.
УВАХОД ВОЛЬНЫ