падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "Жонка наглядчыка заапарка"

7 - 10 снежня 2017Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Масква», кінатэатр Velcom Cinema (Silverscreen)

7 снежня ў Мінску ў кінатэатры velcom cinema (Silverscreen) адбудзецца прэм’ера фільма «Жонка наглядчыка заапарка» ў беларускай агучцы.

Рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям падчас Другой Cусветнай вайны. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў – усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.

Паказы фільма у Мінску пройдуць 8, 9 і 10 снежня ў кінатэатры «Масква».

Паказ фільма таксама плануецца ў Берасці 13 снежня ў кінатэатры «Беларусь».

Падрабязней на сайце KinaKong - кіно па-беларуску