падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "Цела Божае" ў беларускім пракаце

16 - 29 студзеня 2020Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Піянер», вул. Энгельса, 20

Аскараносная дзесятка і глядацкі фаварыт «Лістапада»: у беларускім пракаце —  польскі фільм года "Цела Божае" / "Boże Ciało" / "Corpus Christi"Доўгачаканая карціна пра маладога ксёндза выходзіць у сталічны пракат 16 студзеня. Убачыць польскі фільм з шорт-ліста «Оскара» можна ў чатырох кінатэатрах з 16 па 22 студзеня пакажуць у  «Міры» і Silver Screen Galileo, па 29 студзеня - у «Піянеры» і Falcon Club Буцік Кіно. Пракат у «Лістапад. Калекцыі» адбудзецца на польскай мове з рускімі субтытрамі.
Стужка «Цела Божае» Яна Камасы на 26-м Мінскім МКФ была ўдастоена адразу трох узнагарод, у тым ліку «Прыза глядацкіх сімпатый».

Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася.

Сусветная прэм’ера фільма Яна Камасы адбылася ў рамках Венецыянскага кінафестывалю, дзе стужка была адзначана прэміяй Label Europa Cinemas і прэміяй «Цар Эдып». У Мінску драма ўзяла ўдзел у асноўным конкурсе ігравога кіно ММКФ «Лістапад». Фільм атрымаў неверагодны поспех: «Цела Божае» (арыгінальная назва «Цела Хрыстова») было ганаравана прызам за лепшую рэжысуру, спецпрызам журы і прызам глядацкіх сімпатый. На 44-м польскім кінафестывалі ў Гдыні «Цела Божае» ўзяло 10 узнагарод, уключаючы «Лепшую рэжысуру», «Лепшы сцэнарый» і «Прыз глядацкіх сімпатый».

Ян Камаса, вядомы па трылеры «Зала самагубцаў» (2011), зняў «Цела Божае» на падставе рэальнай гісторыі: цягам трох месяцаў 19-гадовы паляк Патрык выдаваў сябе за пастара ў невялікім прыходзе. Гэта натхніла Матэвуша Пацэвіча спачатку на напісанне артыкулу, потым — на сцэнарый да фільма.

«Перад намі стаяла даволі складаная задача і з пункту гледжання сцэнарыя, і з пункту гледжання рэжысуры. Дапамагло тое, што людзі схільныя дараваць маладым: у новаспечаных пастараў часта ўзнікаюць «падрыўныя» ідэі, яны намагаюцца задзейнічаць сучасную музыку. У гэтага маладога чалавека свежы погляд на свет. Існуе многа людзей, якія спрабуюць і церпяць няўдачу, але ў ім сапраўды ёсць гэтая «божая» іскра. Ён знаходзіць правільныя словы. І ў канкрэтны момант жыцця гэтых людзей ім дастаткова. Калі мы шукалі падыходзячага акцёра, то ведалі, што гэта павінен быць хтосьці ні да каго не падобны, і Барташ Бяленя выдатна падышоў. Таму што яго герой, Даніэль, не звычайны хлопчык — ён асаблівы», — распавядае Ян Камаса.

«Камаса здымае клерыкальную і антыклерыкальную драму такой глыбіні і неадназначнасці, што фільм параўноўваюць з псіхалагічнымі парабаламі Кеслёўскага («Тры колеры»)», — піша «Новая газета». «Разумны і правакацыйны фільм, які папераменна зачароўвае і выбівае з калеі», - адзначае «Укрінформ». «Арыгінальнае і захапляльнае перажыванне», — піша Hollywood Reporter.

Падчас знаходжання ў моладзевым папраўчым цэнтры 20-гадовы Даніэль перажывае духоўнае перамяненне. Ён марыць стаць святаром, але яго жаданне не можа спраўдзіцца праз судзімасць. Даніэля накіроўваюць на працу ў сталярню ў суседняе мястэчка. Дарогаю ён завітвае ў мясцовы касцёл і ўдае з сябе святара. З’яўленне ў парафіі маладога харызматычнага прапаведніка змяняе жыццё грамады: з падачы Даніэля мясцовыя жыхары пачынаюць пазбаўляцца калектыўнай траўмы, звязанай з трагедыяй, якая тут здарылася.

Узнагароды:
2019 Венецыянскі МКФ (Італія) — узнагарода кінатэатральнай сеткі Europa Cinemas Label, прэмія «Цар Эдып», спецыяльная згадка журы конкурсу «Дні аўтараў»

2019 Нацыянальны фестываль ігравога кіно ў Гдыні (Польшча) — прызы за лепшую рэжысуру, лепшы сцэнарый, лепшую жаночую ролю другога плана (Эліза Рыцэмбель), прыз глядацкіх сімпатый