падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фільм "БІТВА ПАД ВЕНАЙ"

4 кастрычнiка 2017Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310

БІТВА ПАД ВЕНАЙ / 2012, каляр.,110 хв./

Рэжысёр: Рэнца Марцінэлі

У ролях: Ежы Скалімоўскі, Энрыка Ля Вэрса, Даніэль Альбрыхскі, Аліцыя Цурусь-Бахледа, Ф. Мюрэй Абрахам.

Гэта фільм пра польскую перамогу, якая зьмяніла лёс Эўропы. Фільм распавядае пра бітву пад Венай. Бітва гэта адбылася 12 верасня 1683 паміж польска-аўстрыйска-нямецкім войскам пад камандаваннем польскага караля Яна III Сабескага і войскам Асманскай імперыі пад камандаваннем візіра Кары Мустафы. Скончылася баталія з удзелам каля 200 тысяч чалавек паразай Турцыі, якая пасля гэтага ўдару ўжо не аправілася і з таго часу ўжо не была пагрозай хрысціянскай Еўропе.

Пачатак а 19-й гадзіне.
 
Фільм дэманструецца на мове арыгінала.
 
Уваход вольны.