Дні маладога польскага кіно

Праграма паказаў
“Дні маладога польскага кіно ў Мінску”
6 чэрвеня, 17.00
Аэрадынаміка / Aerodyna (2011), дакументальны фільм, 13 хв.
Рэжысёр і аператар: Міхал Лука
Фільм паказвае штодзённае жыццё ў небе і на зямлі шматразовага чэмпіёна свету ў лятанні на плёнэрах Себасцьяна Кавы.
Фільм дэманстраваўся на Міжнародным Кракаўскім кінафестывалі
Смех у цемры / Śmiech w ciemności (2014), ігравы фільм, 14 хв.Рэжысёра: Марта Трэла
Аператар: Міхал Лука
Інтэрпрытацыя аднайменнага твора Уладзіміра Набокава. Таксічная сувязь сталага мужчыны і маладой дзяўчыны. Негатыўныя эмоцыі і пошукі выйсця выклікаюць шэраг непрадбачаных падзей, у якія аказваюцца ўблытаныя выпадковыя асобы.
Узнагарода Laszlo Kovacs На Міжнародным фестывалі аўтараў мастацкага кіно Camerimage
Багіні / Bogini (2015), ігравы фільм, 35 хв.
Рэжысёрка: Марта Трэла
Аператар: Міхал Лука
Фільм распавядае пра гісторыю маладой дзяўчыны, якая спрабуе адбудаваць сваё жыццё. Аднак з яе жыццёвым досведам гэта будзе непроста.
7 чэрвеня, 17.00
Экзамен на сталасць / Egzamin dojrzałości (2014), дакументальны фільм, 58 хв.
Рэжысёр: Філіп Гелдон
Аператар: Міхал Лука
Тры гераіні здаюць экзамен на сталасць. Кожная з іх мае свой жыццёвы багаж, які істотна ўплывае на вынік экзамену.
Фільм будзе дэманстравацца на Міжнародным Кракаўскім кінафестывалі (2015)
Адведзіны / Odwiedziny (2013), дакументальны фільм, 12 хв.Рэжысёр: Матэй Бобрык
Аператар: Артур Сініцкі
Спакойнае жыццё дома састарэлых на польска-беларускім памежжы парушаецца толькі ў нядзелю – дзень, калі яго насельнікі чакаюць прыезду сваіх родных.
Фільм-пераможца Jihlava International Documentary Film Festival (лепшы кароткаметражны фільм, 2014), дэманстраваўся на 26th IDFA (Амстэрдам, 2013)Прэм’ера / Prawykonanie (2015), дакументальны фільм, 35 хв.
Рэжысёрка: Майя Бачыньска
Аператаркі: Зоф’я Гарай, Агнешка Какоўска
Галоўныя героі – маладыя таленавітыя польскія кампазітары са значнымі дасягненнямі. Кожны з іх уяўляе розныя музычныя густы, але ўсё падзяляюць запал і жаданне служыць людзям з дапамогай мастацтва.
Мерапрыемства ў facebook - https://www.facebook.com/events/487875741374910/