падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Адкрыццё Фестывалю еўрапейскага кіно

11 мая 2012Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр "Перамога", вул. Інтэрнацыянальная, 20

У Мінску адкрываецца Фестываль еўрапейскага кіно

З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры "Победа" адкрываецца Фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.

9 мая 1950 года міністр замежных спраў Францыі Рабэр Шуман прадставіў свае прапановы, вядомыя як "Дэкларацыя Шумана". Гэты дакумент лічыцца пачаткам стварэння таго, што зараз ёсць Еўрапейскім Саюзам. Дзень Еўропы стаў адным з яго сімвалаў і шырока адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе і краінах за яго межамі. Гэта нагода для імпрэзаў і святкаванняў, якія робяць Еўропу і яе грамадзян і нацыі ЕС бліжэй адно да аднаго.

Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін. Паказы пройдуць з 11 па 17 мая. На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Уваход на ўсе паказы вольны. Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі дзякуе ўсім амбасадам, якія прымаюць удзел у арганізацыі сёлетняга фестываля, а таксама Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, адміністрацыі кінатэатра "Победа" і парталу TUT.BY за сталую падтрымку і супрацоўніцтва.

 
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі); +375 (17) 2037766 (кінатэатр "Перамога")