падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Бібліятэкі і музеі ў сучасным адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця

24 - 26 верасня 2019
Месца: Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

24 — 26 верасня 2019 г. у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Бібліятэкі і музеі ў сучасным адукацыйным і сацыякультурным асяроддзі: захаванне традыцый і перспектывы развіцця", прысвечаная 75-годдзю Факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ.

З польскага боку ў канферэнцыі прымуць удзел:

Гжегаж Нець (Grzegorz Nieć), прафесар Інстытута навук аб інфармацыі Педагагічнага універсітэта ім. Камісіі нацыянальнай адукацыі (Кракаў, Польшча)

Лешак Зінкаў (Leszek Zinkow), прафесар Кракаўскай акадэміі Ignatianum, Універсітэт Папы Яна Паўла ІІ (Кракаў, Польшча)


Праблемнае поле канферэнцыі:

— Трансфармацыя бібліятэчна-інфармацыйнай і музейнай адукацыі ў лічбавую эпоху.

— Эвалюцыя бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі ў Беларусі.

— Бібліятэкі і музеі як дынамічныя сацыякультурныя інстытуты.

— Камунікацыйная прастора бібліятэк і музеяў. Віртуальныя сэрвісы.

— Навукова-даследчая дзейнасць бібліятэк і музеяў.

— Роля бібліятэк і музеяў у захаванні гісторыка-культурнай памяці.

— Інфармацыйная падтрымка навукі, культуры і адукацыі. Навукаметрыя. Бібліяметрыя.

— Мова і літаратура як кампаненты адукацыйна-інфармацыйнай прасторы.

— Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў падрыхтоўцы спецыялістаў бібліятэчна-інфармацыйнай і музейнай сферы.